- 1
- У пачатку было Слова,
і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
- 2
- Яно было ў пачатку ў Бога;
- 3
- усё праз Яго пачало быць,
і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць.
- 4
- У Ім было жыццё,
і жыццё было святлом для людзей;
- 5
- і святло ў цемры свеціць,
і цемра не агарнула яго.
- 6
- Быў чалавек, пасланы ад Бога;
імя яму Іаан;
- 7
- ён прыйшоў для сведчання,
каб сведчыць пра Святло, каб усе ўверавалі праз яго.
- 8
- Ён не быў святлом,
але прыйшоў, каб сведчыць пра Святло;
- 9
- было Святло ісціннае,
Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет;
- 10
- у свеце быў,
і свет праз Яго пачаў быць, і свет Яго не пазнаў;
- 11
- да сваіх прыйшоў,
і свае Яго не прынялі.
- 12
- А тым, што прынялі Яго,
даў уладу стаць дзецьмі Божымі, тым, што веруюць у імя Яго,
- 13
- якія не ад крыві,
і не ад жадання плоці, і не ад жадання мужа, а ад Бога нарадзіліся.
- 14
- І Слова стала плоццю,
і жыло сярод нас, і мы бачылі славу Яго ад Айца, славу як Адзінароднага, поўнага благадаці і ісціны.
- 15
- Іаан сведчыць пра Яго
і, ўсклікаючы, гаворыць: гэта быў Той, пра Каго я сказаў: Той, Хто ідзе за мною, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў;
- 16
- і ад паўнаты Яго мы ўсе прынялі і благадаць на благадаць;
- 17
- бо закон праз Маісея дадзены,
а благадаць і ісціна праз Іісуса Хрыста сталіся.
- 18
- Бога ніхто не бачыў ніколі;
Адзінародны Сын, Які ва ўлонні Айца, Ён явіў.
- 19
- І вось сведчанне Іаана,
калі Іудзеі паслалі з Іерусаліма святароў і левітаў, каб спыталі яго: хто ты?
- 20
- І ён вызнаў і не адрокся;
і вызнаў: я не Хрыстос.
- 21
- І спыталі яго: дык што?
ты Ілія? І ён сказаў: не. Ты прарок? І адказаў: не.
- 22
- Сказалі яму: хто ж ты?
каб даць адказ тым, хто паслаў нас; што ты скажаш пра самога сябе?
- 23
- Ён сказаў: я голас таго, хто кліча ў пустыні:
выпрамце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія.
- 24
- А пасланыя былі з фарысеяў;
- 25
- і яны пыталіся ў Яго і казалі Яму: чаго ж Ты хрысціш,
калі Ты не Хрыстос, ні Ілія, ні прарок?
- 26
- Адказаў ім Іаан, кажучы: я хрышчу вадою;
але сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце;
- 27
- гэта Той, Хто ідзе за мною, Які наперадзе мяне стаў,
у Якога я няварты развязаць рамень абутку Яго.
- 28
- Гэта было ў Віфавары за Іарданам,
дзе хрысціў Іаан.
- 29
- На другі дзень бачыць Іаан Iісуса, Які ідзе да яго,
i кажа: вось Агнец Божы, што бярэ на Сябе грахі свету;
- 30
- гэта Той, пра Якога я сказаў:
"за мною ідзе Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў";
- 31
- і я не ведаў Яго;
але, каб Ён быў яўлены Ізраілю, дзеля гэтага прыйшоў я хрысціць вадою.
- 32
- I сведчыў Іаан,
кажучы: я бачыў Духа, Які сыходзіў як голуб з неба, i Ён застаўся на Ім;
- 33
- і я не ведаў Яго;
але Той, Хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: "над Кім убачыш Духа, Які сыходзіць і застаецца на Ім, Той i ёсць, што хрысціць Духам Святым";
- 34
- і я бачыў i засведчыў,
што Ён — Сын Божы.
- 35
- На другі дзень зноў стаяў Іаан i двое з вучняў яго.
- 36
- I, убачыўшы Іісуса, Які ішоў,
ён сказаў: вось Агнец Божы.
- 37
- І пачулі абодва вучні, як ён казаў гэта,
i пайшлі за Iісусам.
- 38
- Іісус жа, абярнуўшыся i ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім,
кажа ім: чаго вы шукаеце? Яны сказалі Яму: Равві (што азначае: Вучыцель), дзе Ты жывеш?
- 39
- Ён кажа ім: ідзіце i ўбачыце.
Яны пайшлі i ўбачылі, дзе Ён жыве, i прабылі ў Яго дзень той. Было ж каля дзесятай гадзіны.
- 40
- Адзін з дваіх,
што пачулі ад Іаана пра Іісуса i пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сімана Пятра.
- 41
- Ён першы знаходзіць брата свайго Сімана
i кажа яму: мы знайшлі Месію (што ў перакладзе азначае: Хрыстос).
- 42
- І прывёў яго да Іісуса.
Глянуўшы на яго, Іісус сказаў: ты Сіман, сын Іоны; ты будзеш звацца Кіфа (што азначае: камень).
- 43
- На другі дзень захацеў Ён ісці ў Галілею;
i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною.
- 44
- Філіп жа быў з Віфсаіды,
з горада Андрэя i Пятра.
- 45
- Знаходзіць Фiлiп Нафанаіла i кажа яму:
мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсалі Маісей у законе i прарокі, Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта.
- 46
- І сказаў яму Нафанаіл: ці можа з Назарэта быць што добрае?
Філіп кажа яму: ідзі і паглядзі.
- 47
- Убачыў Іісус Нафанаіла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго:
вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма крывадушнасці.
- 48
- Кажа Яму Нафанаіл: адкуль Ты мяне ведаеш?
У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Філіп, калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе.
- 49
- Нафанаіл адказаў Яму: Равві!
Ты Сын Божы, Ты Цар Ізраілеў.
- 50
- У адказ Іісус сказаў яму: ты верыш,
бо Я сказаў табе: "Я бачыў цябе пад смакоўніцаю"; убачыш большае за гэта.
- 51
- I кажа яму: праўду, праўду кажу вам:
з гэтага часу ўбачыце неба раскрытае i ангелаў Божых, што ўзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага.
|