1
А перад святам Пасхi,
ведаючы, што прыйшоў Яго час перайсцi з гэтага свету да Айца,
Іісус, узлюбiўшы Сваiх, якія ў свеце,
да канца ўзлюбiў iх.
2
I падчас вячэры,
калi дыявал ужо ўклаў у сэрца Іуды Сіманавага Іскарыёта
намер выдаць Яго,
3
Іісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукi Яго,
i што Ён ад Бога выйшаў i да Бога ідзе,
4
устае ад вячэры і здымае вопратку,
i, узяўшы ручнiк, падпяразваецца;
5
потым налiвае ваду ва ўмывальнiцу
i пачынае абмываць ногi вучням
i выцiраць ручнiком, якiм быў падпяразаны.
6
Падыходзiць Ён да Сімана Пятра,
i той кажа Яму: Госпадзі!
няўжо Ты будзеш мыць мае ногi?
7
У адказ Іісус сказаў яму:
што Я раблю, ты цяпер не ведаеш,
а зразумееш потым.
8
Кажа Яму Пётр: не будзеш мыць ног маiх давеку.
Адказаў яму Іісус: калi не абмыю цябе,
не будзеш мець супольнасці са Мною.
9
Кажа Яму Сіман Пётр:
Госпадзі! не толькi ногi мае, але і рукi, i галаву.
10
Кажа яму Іісус:
абмытага няма патрэбы мыць, хіба толькi ногi, а ўвесь ён чысты,
i вы чыстыя, але не ўсе.
11
Ён ведаў, хто выдасць Яго,
таму i сказаў: не ўсе вы чыстыя.
12
Калi ж абмыў ногi iм i ўзяў вопратку Сваю,
узлёг Ён зноў і сказаў ім:
цi ведаеце, што Я зрабiў вам?
13
Вы называеце Мяне Вучыцелем i Госпадам,
i правiльна кажаце, бо так i ёсць;
14
дык вось, калi Я, Гасподзь i Вучыцель, абмыў вам ногi,
то i вы павiнны адзiн аднаму абмываць ногi,
15
бо Я даў вам прыклад,
каб так, як Я зрабiў вам, рабiлi i вы;
16
праўду, праўду кажу вам:
раб не большы за гаспадара свайго,
i пасланец не большы за таго, хто паслаў яго;
17
ведаючы гэта, блажэнныя вы, калi робiце гэта;
18
не пра ўсiх вас кажу,
бо Я ведаю, каго выбраў;
але няхай спраўдзіцца Пісанне:
"той, хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю";
19
кажу вам гэта цяпер, раней, чым яно збылося,
каб, калі збудзецца, вы ўверавалi, што гэта Я;
20
праўду, праўду кажу вам:
хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае,
а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне.
21
Сказаўшы гэта, Іісус узрушыўся духам,
i засведчыў, i сказаў: праўду, праўду кажу вам,
што адзiн з вас выдасць Мяне!
22
Глядзелі тады адзін на аднаго вучнi,
недаўмяваючы, пра каго Ён гаворыць.
23
Адзiн жа з вучняў Яго, якога любiў Іісус,
узляжаў каля Іісуса;
24
тады кiвае яму Сіман Пётр,
каб спытаўся, хто той, пра якога Ён гаворыць.
25
I ён, прыхіліўшыся да грудзей Іісуса,
кажа Яму: Госпадзі! хто гэта?
26
Адказвае Іісус:
гэта той, каму Я, абмакнуўшы, кавалак хлеба падам.
I, абмакнуўшы хлеб, дае Іудзе Сіманаву Іскарыёту.
27
I тады, пасля гэтага кавалка, увайшоў у яго сатана.
І кажа яму Іісус: што робiш, рабi хутчэй.
28
Але нiхто з тых, што ўзляжалі,
не зразумеў, пра што Ён сказаў яму.
29
Бо некаторыя думалi, што, паколькі ў Іуды была скарбонка,
то Іісус кажа яму: купi, што нам трэба на свята;
альбо, каб убогiм нешта даў.
30
Ён жа, узяўшы той кавалак хлеба, адразу выйшаў;
а была ноч.
Калі ён выйшаў,
31
кажа Іісус:
Цяпер праславiўся Сын Чалавечы,
i Бог праславiўся ў Ім;
32
калi Бог праславiўся ў Ім,
то і Бог праславiць Яго ў Сабе,
i неўзабаве праславiць Яго.
33
дзеткі! ужо нядоўга Мне быць з вамi;
будзеце шукаць Мяне,
i як Я сказаў Іудзеям: "куды Я iду, вы не можаце прыйсцi",
так i вам кажу цяпер;
34
запаведзь новую даю вам: каб вы любiлi адзiн аднаго;
як Я ўзлюбiў
35
па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучнi,
калi любоў будзеце мець паміж сабою.
36
Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! куды Ты ідзеш?
Адказаў яму Іісус: куды Я іду, ты не можаш за Мною цяпер ісцi;
але потым пойдзеш за Мною.
37
Кажа Яму Пётр: Госпадзі! чаму я не магу за Табою iсцi цяпер?
я душу  маю за Цябе палажу.
38
Адказаў яму Іісус: душу тваю за Мяне паложыш?
праўду, праўду кажу табе:
не прапяе певень, як ты адрачэшся ад Мяне тройчы.