1
Няхай не трывожыцца сэрца ваша;
веруйце ў Бога, i ў Мяне веруйце;
2
у доме Айца Майго абіцеляў многа;
а калі б не так, Я сказаў бы вам: iду падрыхтаваць месца вам;
3
і калi пайду i падрыхтую месца вам,
зноў прыйду i вазьму вас да Сябе,
каб там, дзе Я, былi i вы;
4
а куды Я іду, вы ведаеце,
i шлях ведаеце.
5
Кажа Яму Фама: Госпадзі! мы не ведаем, куды Ты ідзеш;
і як мы можам шлях ведаць?
6
Кажа яму Іісус: Я — шлях i ісціна, i жыццё:
нiхто не прыходзіць да Айца інакш, як праз Мяне;
7
калi б ведалi вы Мяне, то i Айца Майго ведалі б;
i з гэтага часу ведаеце Яго i бачылi вы Яго.
8
Кажа яму Фiлiп: Госпадзі! пакажы нам Айца,
i дастаткова для нас.
9
Кажа яму Іісус: гэтулькi часу Я з вамi,
i ты не пазнаў Мяне, Фiлiп?
хто бачыў Мяне, той бачыў Айца;
як жа ты кажаш: "пакажы нам Айца"?
10
цi не верыш, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне?
Словы, якія Я гавару вам, Я не ад Сябе гавару;
Айцец, які ўва Мне, Ён здзяйсняе справы;
11
верце Мне, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне;
а калi не, то з-за самых спраў верце Мне;
12
праўду, праўду кажу вам:
хто веруе ў Мяне, той здзейсніць справы, якiя Я здзяйсняю,
і большыя за iх здзейснiць;
таму што Я да Айца Майго iду;
13
і чаго ні папросiце ў iмя Маё, тое зраблю,
каб праславiўся Айцец у Сыне;
14
калі чаго папросiце ў iмя Маё, Я зраблю;
15
калi любiце Мяне, то запаведзі Мае выканайце,
16
і Я ўмалю Айца,
i другога Уцяшыцеля Ён дасць вам,
каб быў з вамi давеку,
17
Духа ісціны, Якога свет не можа прыняць,
бо не бачыць Яго і не ведае Яго;
а вы ведаеце Яго,
бо Ён з вамi ёсць i ў вас будзе;
18
не пакiну вас сiротамi,
прыйду да вас;
19
яшчэ трохi, i свет ужо не ўбачыць Мяне,
а вы ўбачыце Мяне,
бо Я жыву, i вы жыць будзеце;
20
у той дзень даведаецеся вы,
што Я у Айцу Маім, i вы ўва Мне, i Я ў вас;
21
Хто мае запаведзi Мае i выконвае iх, той любiць Мяне,
а таго, хто любiць Мяне, таго будзе любіць Айцец Мой,
i Я ўзлюблю Яго i яўлю яму Сябе.
22
Кажа Яму Іуда, не Іскарыёт:
Госпадзі! што сталася, што Ты хочаш явіць Сябе нам, а не свету?
23
У адказ Іісус сказаў яму:
хто любiць Мяне, той выканае слова Маё;
i Айцец Мой узлюбiць яго,
i Мы прыйдзем да яго i абiцель у яго створым;
24
хто не любiць Мяне, той не выконвае слоў Маiх;
слова ж, якое вы чуеце, не Маё,
а Айца, Які паслаў Мяне;
25
гэта сказаў Я вам, будучы з вамi;
26
Уцяшыцель жа, Дух Святы,
Якога пашле Айцец у iмя Маё,
навучыць вас усяму i напомнiць вам усё, што Я казаў вам;
27
мiр пакiдаю вам, мiр Мой даю вам;
не так, як свет дае, Я даю вам;
Няхай не трывожыцца сэрца ваша i не баiцца;
28
вы чулi, што Я сказаў вам: адыходжу i прыйду да вас;
калi б вы любiлi Мяне,
то ўзрадавалiся б, што Я сказаў: iду да Айца,
бо Айцец Мой большы за Мяне;
29
і Я сказаў вам цяпер, перш, чым збылося,
каб вы паверылi, калі збудзецца.
30
ужо няшмат Я буду гаварыць з вамi;
бо ідзе князь свету гэтага
i ўва Мне не мае нiчога;
31
але каб ведаў свет, што Я люблю Айца
i, як запаведаў Мне Айцец, так раблю, —
устаньце, пойдзем адгэтуль.