1
Гэта сказаў Я вам, каб вы не спакусіліся;
2
адлучаць вас ад сінагог;
Надыходзіць нават час, калi кожны, хто будзе забіваць вас,
будзе думаць, што ён служыць Богу;
3
і так будуць рабiць,
бо не спазналi нi Айца, нi Мяне.
4
Але гэта сказаў Я вам,
каб вы, калi прыйдзе час,
згадалі тое, што Я гаварыў вам;
спачатку ж гэтага Я вам не гаварыў, бо з вамi быў;
5
а цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне,
i нiхто з вас не пытаецца ў Мяне: куды ідзеш?
6
Але ад таго, што Я сказаў вам гэта,
смутак напоўнiў сэрцы вашы.
7
Але Я ісціну кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў;
бо, калi Я не пайду, Уцяшыцель не прыйдзе да вас;
калi ж пайду, то пашлю Яго да вас,
8
і, прыйшоўшы,
Ён пакажа свету, у чым грэх, і праўда, i суд:
9
грэх жа ў тым, што не веруюць у Мяне;
10
а праўда ў тым, што Я іду да Айца Майго, i ўжо не ўбачыце Мяне;
11
а суд у тым, што князь свету гэтага асуджаны.
12
Яшчэ многае маю сказаць вам,
але вы не здолееце ўспрыняць цяпер;
13
калi ж прыйдзе Ён, Дух ісціны,
то наставіць вас на ўсю ісціну,
бо Ён не ад Сябе гаварыць будзе,
а тое, што пачуе, будзе гаварыць,
i будучыню абвесцiць вам;
14
Ён Мяне праславiць,
бо з Майго возьме i абвесцiць вам;
15
Усё, што мае Айцец, — Маё;
таму Я сказаў, што з Майго возьме i абвесцiць вам;
16
яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне;
i зноў трохі, і ўбачыце Мяне,
бо Я іду да Айца.
17
Гаварылі ж некаторыя з вучняў Яго мiж сабою:
што гэта Ён кажа нам:
"яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне;
i зноў трохі, і ўбачыце Мяне"
і "Я іду да Айца"?
18
I гаварылi: што гэта значыць, што Ён кажа: "яшчэ трохі"?
не ведаем, што Ён гаворыць.
19
Ведаў Іісус, што хочуць спытацца ў Яго, i сказаў iм:
вы пра тое пытаецеся адзiн у аднаго, што Я сказаў:
"яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне, i зноў трохі, і ўбачыце Мяне"?
20
праўду, праўду кажу вам,
што будзеце плакаць i галасіць вы, а свет будзе радавацца;
вы смуткаваць будзеце, але смутак ваш у радасць абернецца;
21
жанчына, калi нараджае, гаруе,
бо прыйшла гадзiна яе,
а калi народзiць дзiця,
то ўжо не памятае гора ад радасцi,
бо нарадзiўся чалавек на свет;
22
так i вы смутак цяпер маеце,
але Я зноў убачу вас,
i ўзрадуецца сэрца ваша,
i радасцi вашай нiхто не адыме ў вас;
23
і ў той дзень не будзеце пытацца ў Мяне нi пра што;
Праўду, праўду кажу вам:
чаго ні папросiце Айца ў iмя Маё, Ён дасць вам;
24
дагэтуль вы не прасiлi нiчога ў iмя Маё;
прасiце i атрымаеце, каб радасць ваша была поўная;
25
гэта ў прытчах Я гаварыў вам;
але надыходзiць час, калi ўжо не ў прытчах буду гаварыць,
а адкрыта пра Айца абвяшчу вам;
26
у той дзень у iмя Маё будзеце прасiць,
i не кажу вам, што Я буду маліць Айца за вас,
27
бо Сам Айцец любiць вас,
таму што вы Мяне ўзлюбiлi
i ўверавалi, што Я ад Бога выйшаў;
28
Я выйшаў ад Айца i прыйшоў у свет;
i зноў пакiдаю свет і іду да Айца.
29
Кажуць Яму вучнi Яго:
вось цяпер Ты адкрыта гаворыш
і прытчы ніякай не расказваеш;
30
цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё
i не маеш патрэбы, каб хто ў Цябе пытаўся;
таму веруем, што Ты ад Бога выйшаў.
31
Адказаў iм Іісус: цяпер веруеце?
32
вось надыходзiць час, і ўжо настаў,
калi вы рассеецеся кожны ў свой бок
i Мяне пакiнеце аднаго;
але Я не адзiн, бо Айцец са Мною;
33
гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне мiр мелi;
у свеце гора зазнаеце,
але мужайцеся: Я перамог свет.