1
Прамовіўшы гэта, Іісус узвёў вочы Свае да неба
i сказаў: Ойча! прыйшоў час:
праслаў Сына Твайго,
каб i Сын Твой праславiў Цябе,
2
бо Ты даў Яму ўладу над усякай плоццю,
каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыццё вечнае;
3
а жыццё вечнае ў тым,
каб зналi Цябе, адзiнага ісціннага Бога,
i Таго, Каго Ты паслаў: Іісуса Хрыста.
4
Я праславiў Цябе на зямлi:
завяршыў справу, якую Ты даў Мне зрабiць;
5
і цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога
той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым стаў існаваць свет.
6
Я адкрыў iмя Тваё людзям, якiх Ты даў Мне ад свету;
яны былi Твае, i Ты даў iх Мне,
i яны захавалi слова Тваё;
7
цяпер зразумелi яны,
што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе;
8
бо словы, якiя Ты даў Мне,
Я даў iм, i яны прынялi
i сапраўды зразумелi, што Я ад Цябе выйшаў,
i ўверавалi, што Ты паслаў Мяне.
9
Я за iх малю, не за ўвесь свет малю,
але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае;
10
і ўсё Маё — Тваё, i Тваё — Маё;
i Я праславiўся ў iх;
11
і Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, Я ж да Цябе iду.
Ойча Святы! захавай iх у iмя Тваё,
тых, каго Ты даў Мне,
каб яны былi адно, як і Мы.
12
Калi Я быў з iмi ў свеце, Я захоўваў iх у iмя Тваё;
тых, каго Ты даў
13
цяпер жа Я да Цябе iду
i гавару гэта ў свеце,
каб яны мелi ў сабе радасць Маю поўную.
14
Я даў iм слова Тваё,
i свет узненавiдзеў iх, бо яны не ад свету,
як i Я не ад свету;
15
Я не малю, каб Ты ўзяў iх са свету,
але каб захаваў iх ад зла;
16
яны не ад свету, як i Я не ад свету;
17
асвяцi iх ісцінаю Тваёю:
слова Тваё ёсць ісціна.
18
Як Ты паслаў Мяне ў свет, так i Я паслаў iх у свет,
19
і за iх Я прысвячаю Сябе, каб i яны былi асвячоныя ісцінай.
20
Не за iх жа толькi малю,
але і за тых, што веруюць у Мяне дзякуючы слову iх,
21
няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, i Я ў Табе,
так няхай i яны ў Нас будуць адно,
каб увераваў свет, што Ты паслаў Мяне;
22
і славу, якую Ты даў Мне, Я даў iм;
каб яны былi адно, як Мы адно:
23
Я ў iх, i Ты ўва Мне;
няхай будуць яны ў дасканалым адзінстве,
i няхай спазнае свет, што Ты паслаў Мяне
i ўзлюбiў iх, як узлюбiў Мяне.
24
Ойча! хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне,
там, дзе і Я, былі са Мною,
каб яны бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне,
бо ўзлюбiў Мяне раней заснавання свету.
25
Ойча Праведны!
і свет Цябе не спазнаў;
а Я Цябе спазнаў,
i яны спазналi, што Ты паслаў Мяне;
26
і Я паведаў iм iмя Тваё i паведаю,
каб любоў, якою Ты ўзлюбiў Мяне, у iх была,
i Я ў iх.