1
А на трэці дзень было вяселле ў Кане Галілейскай,
i Маці Іісусава была там.
2
Запрошаны таксама быў Іісус i вучні Яго на вяселле.
3
I калі не хапіла віна,
Маці Іісусава кажа Яму: віна не маюць.
4
Кажа ёй Іісус: што Мне i Табе, Жанчына?
яшчэ не прыйшоў час Мой.
5
Кажа Яго Маці слугам:
што скажа Ён вам, зрабіце.
6
Было ж там шэсць каменных пасудзін для вады,
якія стаялі дзеля ачышчэння Іудзейскага
і змяшчалі па дзве ці па тры меры.
7
Кажа ім Іісус: напоўніце пасудзіны вадою.
I напоўнілі iх да верху.
8
I кажа ім: цяпер чэрпайце i нясіце да распарадчыка застолля.
I яны панеслі.
9
Kалi ж распарадчык пакаштаваў вады, што зрабілася віном, —
а ён не ведаў, адкуль яно,
ведалі толькі слугі, якія налівалі ваду, —
кліча жаніха распарадчык застолля
10
i кажа яму: кожны чалавек спачатку добрае віно падае,
а калі нап’юцца, тады горшае;
ты ж добрае віно захаваў дагэтуль.
11
Так паклаў Іісус пачатак цудам у Кане Галілейскай
i явіў славу Сваю,
i ўверавалі ў Яго вучні Яго.
12
Пасля гэтага прыйшоў Ён у Капернаум,
Сам i Мацi Яго, i браты Яго, i вучні Яго,
i там заставаліся некалькі дзён.
13
І набліжалася Пасха Іудзейская,
і прыйшоў Іісус у Іерусалім
14
i знайшоў, што ў храме прадавалі валоў і авечак, і галубоў,
i сядзелі мянялы грошай;
15
і, зрабiўшы біч з вяровак, усiх выгнаў з храма,
і авечак, i валоў,
і парассыпаў грошы мянялаў i сталы перавярнуў;
16
i прадаўцам галубоў сказаў: забярыце гэта адсюль,
не рабіце дом Айца Майго домам гандлю.
17
I ўспомнілі вучні Яго, што напісана:
"клопат пра дом Твой паглынае Мяне".
18
На гэта Іудзеі сказалі Яму: якім знаменнем Ты пакажаш нам,
што маеш права гэта рабіць?
19
У адказ Іісус сказаў ім: разбурыце храм гэты,
i Я за тры дні ўзвяду яго.
20
І сказалі Іудзеі:
сорак шэсць гадоў будаваўся храм гэты,
а Ты за тры дні ўзвядзеш яго?
21
Ён жа гаварыў пра храм цела Свайго.
22
Калі ж Ён уваскрэс з мёртвых,
успомнілі вучні Яго, што Ён гэта казаў,
і паверылі Пісанню і слову, якое сказаў Іісус.
23
А калі Ён быў у Іерусаліме на свята Пасхі,
многія ўверавалі ў імя Яго,
бачачы цуды, якія Ён тварыў.
24
Але Сам Іісус не давяраўся ім,
таму што Сам ведаў усiх,
25
i не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека,
бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.