1
Пасля гэтага
явiўся зноў Іісус вучням на моры Тыверыядскім.
Явіўся ж так:
2
былi разам Сіман Пётр
i Фама, званы Блiзнюк,
i Нафанаiл з Каны Галiлейскай,
i сыны Зевядзеевы,
i двое
3
кажа iм Сіман Пётр: iду рыбу лавiць.
Кажуць яму: iдзём i мы з табою.
Выйшлi яны i селі адразу ў лодку,
i ў тую ноч не злавiлi нiчога.
4
Калi ж настала ўжо ранiца, стаў Іісус на беразе,
але не пазналi вучнi, што гэта Іісус;
5
кажа iм Іісус: дзецi! цi ёсць у вас якая ежа?
Яны адказалi Яму: няма.
6
Ён жа сказаў iм:
закiньце мярэжу з правага боку лодкі, i зловiце.
Яны закiнулi і ўжо не маглi выцягнуць яе з-за мноства рыбы.
7
Тады вучань, якога любiў Іісус,
кажа Пятру: гэта Гасподзь.
А Сіман Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь,
апаясаўся вопраткай, бо быў голы,
i кiнуўся ў мора;
8
іншыя ж вучнi прыплылі ў лодцы, —
бо яны былі не далёка зямлi, а локцяў каля двухсот, —
цягнучы мярэжу з рыбаю;
9
калi ж яны выйшлi на зямлю,
бачаць раскладзенае вогнішча,
а на iм рыба ляжыць і хлеб;
10
кажа iм Іісус: прынясіце той рыбы, што вы злавiлi цяпер.
11
Пайшоў Сіман Пётр i выцягнуў на зямлю мярэжу,
поўную вялiкiх рыб,
якiх было сто пяцьдзесят тры,
i пры такой колькасці не парвалася мярэжа.
12
Кажа iм Іісус: хадзiце сюды, снедайце.
І нiхто з вучняў не пасмеў спытацца ў Яго:
хто Ты? — ведаючы, што гэта Гасподзь.
13
Падыходзiць Іісус, бярэ хлеб i дае iм;
і рыбу таксама.
14
Гэта ўжо трэцi раз явiўся Іісус вучням Сваiм,
уваскрэсшы з мёртвых.
15
Калi ж яны паснедалi, кажа Сіману Пятру Іісус:
Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне больш, чым яны?
Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
Іісус кажа яму: пасi ягнят Маіх.
16
Кажа яму зноў, другi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне?
Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
Іісус кажа яму: будзь пастухом авечак Маіх.
17
Кажа яму трэцi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне?
Засмуцiўся Пётр,
што Іісус трэцi раз спытаўся ў Яго: цi любiш ты Мяне? —
i сказаў Яму: Госпадзі! Ты ўсё ведаеш;
Ты ведаеш, што я люблю Цябе.
Кажа яму Іісус: пасi авечак Маіх;
18
праўду, праўду кажу табе:
калi ты быў малады,
то падпяразваўся сам i хадзiў, куды хацеў;
а калi састарэешся, то выцягнеш рукi твае,
i iншы падпяража цябе i павядзе, куды не хочаш.
19
А гэта Ён сказаў, даючы зразумець,
якою смерцю Пётр праславiць Бога.
I, сказаўшы гэта, кажа яму: iдзi за Мною.
20
Аглянуўшыся, Пётр бачыць, што ўслед ідзе вучань,
якога любiў Іісус і які на вячэры,
прыхіліўшыся да грудзей Яго,
сказаў: Госпадзі! хто выдасць Цябе?
21
Яго ўбачыўшы,
Пётр кажа Іісусу: Госпадзі! а ён што?
22
Кажа яму Іісус:
калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду,
то што табе да гэтага?
ты за Мною ідзi.
23
I разнеслася слова гэтае сярод братоў,
што вучань той не памрэ.
Але не сказаў яму Іісус, што той не памрэ,
а сказаў: калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду,
то што табе да гэтага?
24
Гэта і ёсць той вучань, які сведчыць пра гэта
i напiсаў гэта;
і ведаем, што сведчанне яго ісціннае.
25
Ёсць i многае іншае, што зрабіў Іісус,
але, калі б падрабязна апiсаць гэта,
думаю, што i сам свет не ўмясцiў бы напісаных кнiг.
Амiнь.