1
І хадзіў Іісус пасля гэтага па Галілеі,
бо не хацеў па Іудзеі хадзіць,
таму што Іудзеі шукалі, як забіць Яго.
2
А было блізка свята Іудзейскае — пастаўленне кушчаў.
3
Сказалі тады Яму браты Яго: пайдзі адсюль і ідзі ў Іудзею,
каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш;
4
бо ніхто ўпотай не робіць нічога
і стараецца сам навідавоку быць;
калі Ты такое робіш, пакажы Сябе свету.
5
Бо і браты Яго не веравалі ў Яго.
6
Сказаў жа ім Іісус:
час Мой яшчэ не прыйшоў,
а ваш час заўсёды наяўны;
7
не можа свет ненавідзець вас, Мяне ж ён ненавідзіць,
бо Я сведчу пра яго, што справы яго ліхія;
8
вы пайдзіце на гэтае свята,
а Я яшчэ не пайду на свята гэтае,
таму што час Мой яшчэ не настаў.
9
I, сказаўшы гэта ім, Ён застаўся ў Галілеі.
10
Калі ж пайшлі браты Яго,
тады і Ён пайшоў на свята,
не адкрыта, а нібы ўпотай.
11
А Іудзеі шукалі Яго на свяце
і гаварылі: дзе Ён?
12
І многа спрэчак было пра Яго ў народзе:
адны казалі, што Ён добры,
а іншыя казалі: не, Ён жа ўводзіць у зман народ.
13
Ніхто, аднак, адкрыта не гаварыў пра Яго з-за страху перад Іудзеямі.
14
Калі ж свята дайшло ўжо да паловы,
увайшоў Іісус у храм і вучыў;
15
і здзіўляліся Іудзеі,
гаворачы: як Ён ведае Пісанні, не вучыўшыся?
16
У адказ ім Іісус сказаў:
Маё вучэнне — не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне;
17
калі хто хоча волю Яго выконваць,
то даведаецца пра гэтае вучэнне,
ці ад Бога яно, ці Я Сам ад Сябе гавару;
18
хто гаворыць сам ад сябе, той уласнай славы шукае,
а Хто шукае славы Таму, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы,
і няма няпраўды ў Ім;
19
ці не даў Маісей вам закон?
і ніхто з вас не выконвае закону.
Чаму вы хочаце забіць Мяне?
20
Народ адказаў: дэман у Табе;
хто хоча забіць Цябе?
21
У адказ Іісус сказаў ім:
адну справу зрабіў Я, і вы ўсе здзіўляецеся;
22
вось Маісей даў вам абрэзанне, —
хоць яно і не ад Маісея, але ад айцоў, —
і ў суботу вы абразаеце чалавека;
23
калі абрэзанне прымае чалавек у суботу,
каб не быў парушаны закон Маісееў, —
чаму на Мяне вы гневаецеся,
што ўсяго чалавека Я ацаліў у суботу?
24
не судзіце па выгляду, а праведным судом судзіце.
25
Гаварылі тады некаторыя з Іерусалімлян:
ці не Той гэта, Якога шукаюць, каб забіць?
26
і вось, Ён адкрыта гаворыць, і нічога Яму не кажуць;
няўжо на самай справе дазналіся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?
27
але Гэтага мы ведаем, адкуль Ён;
калі ж Хрыстос прыйдзе, ніхто не бу-дзе ведаць, адкуль Ён.
28
Прамовіў голасна тады Іісус у храме, вучачы і гаворачы:
і Мяне ведаеце,
і ведаеце, адкуль Я;
і не Сам ад Сябе Я прыйшоў,
але ісцінны Той, Хто паслаў Мяне, Якога вы не ведаеце;
29
Я ведаю Яго, таму што Я ад Яго,
і Ён паслаў Мяне.
30
Тады шукалі, як схапіць Яго,
але ніхто не падняў на Яго рукі,
бо яшчэ не прыйшоў час Яго.
31
А многія з народу ўверавалі ў Яго і казалі:
калі прыйдзе Хрыстос, хіба Ён больш цудаў зробіць,
чым Гэты зрабіў?
32
Пачулі фарысеі, што народ так спрачаецца пра Яго;
і паслалі фарысеі і першасвятары слуг, каб схапілі Яго.
33
Сказаў тады ім Іісус:
яшчэ нядоўга Я буду з вамі,
і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне;
34
будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце,
і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці.
35
I гаварылі Іудзеі паміж сабою:
куды Ён збіраецца ісці, што мы не знойдзем Яго?
ці не да расселеных між Грэкамі збіраецца Ён ісці і навучаць Грэкаў?
36
што значаць гэтыя словы, якія Ён сказаў:
"будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце,
і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці"?
37
У апошні ж вялікі дзень свята
стаяў Іісус і ўсклікнуў,
кажучы: калі хто мае смагу, няхай прыходзіць да Мяне і п’е;
38
хто веруе ў Мяне, як сказана ў Пісанні,
у таго з нутра пацякуць рэкі вады жывой.
39
А сказаў Ён гэта пра Духа,
Якога меліся прыняць веруючыя ў Яго;
бо не было яшчэ на іх Духа Святога,
таму што Іісус яшчэ не быў праслаўлены.
40
Многія з народу, пачуўшы гэтыя словы,
казалі: Ён сапраўды прарок.
41
Іншыя казалі: гэта Хрыстос.
А другія казалі: хіба ж з Галілеі Хрыстос прыйдзе?
42
ці ж не сказана ў Пісанні,
што з семені Давідавага
і з Віфлеема, таго паселішча, адкуль быў Давід, Хрыстос прыйдзе?
43
Дык вось нязгода ўзнікла ў народзе з-за Яго.
44
Некаторыя ж з іх хацелі схапіць Яго,
але ніхто не падняў на Яго рукі.
45
І вось прыйшлі слугі да перша-святароў і фарысеяў,
і тыя сказалі ім: чаму вы не прывялі Яго?
46
Слугі адказалі:
ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек.
47
На гэта фарысеі сказалі ім: няўжо і вас увялі ў зман?
48
хіба хто з начальнікаў увераваў у Яго, ці з фарысеяў?
49
а народ гэты, што не ведае закону, — пракляты ён.
50
Кажа ім Нікадзім, які прыходзіў да Яго ўначы
і быў адзін з іх:
51
хіба закон наш судзіць чалавека,
не выслухаўшы яго спачатку
і не даведаўшыся, што ён робіць?
52
У адказ сказалі яму: ці не з Галілеі і ты?
даследуй і пабач, што з Галілеі
53
І пайшлі кожны ў свой дом.