1
I, праходзячы,
убачыў Ён чалавека сляпога ад нараджэння.
2
І спыталiся ў Яго вучнi Яго, кажучы:
Раввi! хто саграшыў: ён цi бацькi яго, што ён сляпым нарадзіўся?
3
Адказаў Іісус: нi ён не саграшыў, нi бацькi яго,
але гэта дзеля таго, каб выявіліся дзеі Божыя на ім;
4
Мне належыць рабiць справы Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль яшчэ дзень;
надыходзіць ноч, калi нiхто не можа дзейнічаць;
5
пакуль Я ў свеце, Я святло свету.
6
Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю
і зрабiў глей са сліны,
і памазаў глеем вочы сляпому,
7
і сказаў яму: ідзi, умыйся ў купальнi Сiлаам
(што азначае: Пасланы).
Той пайшоў i ўмыўся,
i прыйшоў відушчым.
8
Суседзi ж i тыя, хто бачыў яго раней, што ён быў сляпы,
гаварылi: ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?
9
Адны казалi: гэта ён.
А другія: падобны да яго.
Ён жа казаў: гэта я.
10
Тады казалі яму: як у цябе ад-крыліся вочы?
11
І сказаў ён у адказ: Чалавек, Якога завуць Іісус,
зрабiў глей, памазаў вочы мае
i сказаў мне: "ідзi ў купальню Сiлаам i ўмыйся".
Я пайшоў, умыўся i стаў бачыць.
12
Тады сказалi яму: дзе Ён?
Той кажа: не ведаю.
13
Вядуць яго да фарысеяў, таго былога сляпца.
14
А была субота, калi Іісус зрабiў глей i адкрыў яму вочы.
15
Таксама пыталiся ў яго і фарысеi, як ён стаў бачыць.
Ён жа сказаў iм: глей паклаў Ён на вочы мае,
i я ўмыўся, i бачу.
16
Гаварылi тады некаторыя з фарысеяў:
не ад Бога Гэты Чалавек, бо не прытрымліваецца суботы.
Іншыя казалi: як можа чалавек грэшны такiя цуды рабiць?
I была нязгода памiж iмi.
17
Кажуць сляпому зноў:
а ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў твае вочы?
І той сказаў: гэта прарок.
18
Не паверылi аднак Іудзеі ў тое, што ён быў сляпы i стаў бачыць,
пакуль не паклiкалi бацькоў таго, хто стаў бачыць,
19
i спыталiся ў iх, кажучы: гэта сын ваш,
пра якога вы кажаце, што ён нарадзiўся сляпым?
як жа ён цяпер бачыць?
20
У адказ ім бацькi яго сказалі:
мы ведаем, што гэта сын наш, і што ён сляпым нарадзіўся;
21
а як ён цяпер бачыць, не ведаем,
і хто адкрыў яму вочы, мы не ведаем;
сам ён дарослы, у яго спытайцеся;
сам пра сябе няхай скажа.
22
Так сказалi бацькi яго, таму што баялiся Іудзеяў,
бо Іудзеі ўжо
23
таму бацькi яго і сказалi:
ён дарослы, у яго спытайцеся.
24
I вось паклiкалi другi раз чалавека, што быў сляпым,
i сказалi яму: уздай славу Богу;
мы ведаем, што Чалавек Той грэшны.
25
Ён жа ў адказ iм сказаў: цi грэшны Ён, не ведаю;
адно ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу.
26
І сказалi яму зноў: што Ён зрабiў табе?
як Ён адкрыў твае вочы?
27
Той адказаў iм: я сказаў вам ужо, і вы не слухалi;
што яшчэ хочаце пачуць?
хіба і вы хочаце стаць Яго вучнямi?
28
Яны ж зганілi яго, кажучы:
гэта ты вучань Яго, а мы Маісеевы вучнi;
29
мы ведаем, што з Маісеем гаварыў Бог;
а пра Яго не ведаем, адкуль Ён.
30
У адказ чалавек той сказаў ім:
гэта і дзiўна, што вы не ведаеце, адкуль Ён,
а Ён адкрыў мае вочы;
31
мы ж ведаем, што грэшнiкаў Бог не слухае;
а хто шануе Бога i выконвае волю Яго, таго слухае;
32
адвеку не чуваць было, каб хто адкрыў вочы сляпому ад нараджэння;
33
калі б не быў Ён ад Бога, не мог бы нiчога зрабiць.
34
У адказ яны сказалi яму:
у грахах увесь ты нарадзiўся, i ты вучыш нас?
I выгналi яго вон.
35
Пачуў Іісус, што выгналi яго вон,
i, знайшоўшы яго, сказаў яму: ты веруеш у Сына Божага?
36
У адказ той сказаў: а хто Ён, Госпадзі,
каб я ўвераваў у Яго?
37
Сказаў яму Іісус: i бачыў ты Яго,
i Той, Хто гаворыць з табою, — гэта Ён.
38
Ён жа сказаў: верую, Госпадзі!
І пакланiўся Яму.
39
I сказаў Іісус: на суд Я ў свет гэты прыйшоў,
каб невідушчыя бачылi, а відушчыя сляпымі сталі.
40
І пачулі гэта некаторыя з фарысеяў, што былi з Ім,
і сказалi Яму: няўжо i мы сляпыя?
41
Сказаў iм Іісус:
калi б вы сляпыя былi, то не мелi б граху;
але паколькі вы кажаце, што бачыце, то грэх ваш застаецца.