1
I калi выходзiў Ён з храма,
кажа Яму адзiн з вучняў Яго:
Настаўнiк! паглядзi, якое каменне i якiя будынкi!
2
I сказаў Iiсус яму ў адказ:
бачыш гэтыя вялiкiя будынкi?
Не застанецца тут каменя на каменi, якi не будзе зруйнаваны.
3
I калi сядзеў Ён на гары Елеонскай насупраць храма,
пыталiся асобна ў Яго Пётр i Iакаў, i Iаан, i Андрэй:
4
скажы нам, калi гэта будзе,
i якое знаменне, калi павiнна ўсё гэта збыцца?
5
Iiсус жа, адказваючы iм, пачаў гаварыць:
сцеражыцеся, каб хто не ўвёў вас у зман.
6
Бо многiя прыдуць пад iмем Маiм,
кажучы, што гэта Я,
i многiх увядуць у зман.
7
Калi ж пачуеце пра войны i чуткi аб войнах,
не жахайцеся, бо павiнна так быць,
але гэта яшчэ не канец.
8
Бо паўстане народ на народ, i царства на царства;
i будуць землятрусы месцамi,
i будуць галады i смуты.
Гэта пачатак пакут.
9
Вы ж самі сцеражыцеся,
бо вас будуць аддаваць на судзiлiшчы, i бiць у сiнагогах,
i перад правіцелямi i царамi паставяць вас да Мяне,
дзеля сведчання iм.
10
I ва ўсiх народах перш павiнна быць прапаведана Евангелле.
11
Калi ж павядуць вас, каб выдаць,
не турбуйцеся загадзя, што вам сказаць,
i не абдумвайце;
але што дадзена будзе вам у тую гадзiну, тое кажыце,
бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Святы.
12
І выдасць брат брата на смерць,
i бацька дзiця,
i паўстануць дзеці на бацькоў i заб’юць iх.
13
I будзеце зненавiджаныя ўсiмi за iмя Маё;
але хто выцерпiць да канца, той збаўлены будзе.
14
Калi ж убачыце мярзоту спусташэння,
пра якую сказана Даніілам прарокам,
якая паўстане там, дзе не павiнна быць, —
хто чытае, няхай разумее, —
тады тыя, хто ў Iудзеi, няхай бягуць у горы;
15
а хто на даху, няхай не спускаецца ў дом
i не ўваходзiць узяць што-небудзь з дома свайго;
16
i хто ў полi, няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.
17
Гора ж цяжарным i тым, што кормяць грудзьмi ў тыя днi!
18
Малiцеся ж, каб не здарылiся ўцёкi вашы зiмою.
19
Бо тыя днi будуць ліхам,
якога не было ад пачатку стварэння,
што стварыў Бог, аж да сёння,
i не будзе.
20
I калi б Гасподзь не скарацiў тых дзён,
то не ўратавалася б нiякая плоць;
але дзеля абраных, якiх выбраў Ён,
скараціў тыя днi.
21
І тады, калi хто скажа вам:
вось, тут Хрыстос, або: вось, там, —
не верце.
22
Бо паўстануць iлжэхрысты ды лжэпрарокi,
i дадуць знаменнi i цуды,
каб увесцi ў зман, калi магчыма, i абраных.
23
Вы ж сцеражыцеся;
вось, Я наперад сказаў вам ўсё.
24
Але ў тыя днi,
пасля ліха таго, сонца памеркне,
i месяц не дасць святла свайго,
25
i зоркi з неба будуць падаць,
i сiлы, што ў нябёсах, зрушацца.
26
I тады ўбачаць Сына Чалавечага,
Якi прыйдзе на воблаках з сiлаю многаю i славаю.
27
I тады пашле Ён Ангелаў Сваiх
i збярэ абраных Сваiх ад чатырох вятроў,
ад краю зямлi да краю неба.
28
Ад смакоўнiцы навучыцеся параўнаннем:
калi голле яе ўжо мякчэе i пускае лiсце,
ведаеце, што блiзка лета.
29
Так i вы, калi ўбачыце, што гэта збываецца,
ведайце, што блiзка, пры дзвярах.
30
Праўду кажу вам:
не мiне род гэты, як усё гэта будзе.
31
Неба i зямля мiнуць, а словы Мае не мiнуць.
32
Пра дзень жа той цi гадзiну нiхто не ведае,
нi Ангелы на небе, нi Сын, —
толькi Айцец.
33
Глядзiце, будзьце пiльныя і малiцеся,
бо не ведаце, калi настане той час,
34
падобна як чалавек, ад’язджаючы,
пакiнуў дом свой i даў слугам сваiм уладу,
i кожнаму сваю працу,
а брамнiку загадаў, каб быў пiльны.
35
Дык будзьце пiльныя;
бо не ведаеце, калi прыйдзе гаспадар дома:
увечары, цi апоўначы,
цi як запяюць пеўні, цi ранiцаю;
36
каб, прыйшоўшы неспадзявана, не застаў вас у сне.
37
А што вам кажу,
усiм кажу: будзьце пiльныя.