1
А праз два днi
была Пасха i свята праснакоў;
i шукалi першасвятары i кнiжнiкi,
як узяць Яго хiтрасцю i забiць;
2
але казалi: толькi не ў свята,
каб не было абурэння ў народзе.
3
I калi быў Ён у Вiфанii,
у доме Сiмана пракажонага,
i ўзляжаў, —
прыйшла жанчына з алебастравай пасудзiнай мiра
з нарду чыстага i шматкаштоўнага
i, разбiўшы пасудзiну, узлiла Яму на галаву.
4
Былі ж некаторыя, што абурылiся
i гаварылi памiж сабою: навошта гэтая трата мiра?
5
Бо можна было б прадаць яго больш чым за трыста дынарыяў
i раздаць убогiм.
I папракалi яе.
6
Але Iiсус сказаў: пакiньце яе,
навошта яе бянтэжыце?
Яна добрую справу зрабiла для Мяне.
7
Бо заўсёды ўбогiх вы маеце з сабою
i, калi хочаце, можаце дабро iм рабiць;
а Мяне не заўсёды маеце.
8
Яна зрабiла, што магла:
загадзя памазала Маё цела для пахавання.
9
Праўду кажу вам:
дзе толькі будзе прапаведана Евангелле гэтае ва ўсiм свеце,
дык i пра тое, што зрабiла яна, сказана будзе ў памяць аб ёй.
10
I пайшоў Iуда Iскарыёт, адзiн з дванаццацi,
да першасвятароў, каб выдаць Яго iм.
11
Яны ж, пачуўшы, узрадавалiся
i абяцалi яму даць срэбранiкi.
I ён шукаў, як пры нагодзе выдаць Яго.
12
I ў першы дзень праснакоў,
калi прыносiлi пасхальную ахвяру,
кажуць Яму вучнi Яго: дзе хочаш,
каб мы пайшлi i прыгатавалi Табе есцi пасху?
13
I пасылае двух з вучняў Сваiх
i кажа iм: iдзiце ў горад;
i сустрэне вас чалавек, якi будзе несцi збан вады;
iдзiце за iм.
14
І, куды ён увойдзе, скажыце гаспадару таго дома:
"Настаўнiк кажа: дзе святлiца,
у якой Мне есцi пасху з вучнямi Маiмi?"
15
I ён вам пакажа верхні пакой вялiкi,
засланы, гатовы;
там прыгатуйце нам.
16
I пайшлi вучнi Яго,
i прыйшлi ў горад,
i знайшлi, як сказаў iм;
i прыгатавалi пасху.
17
I калi звечарэла,
прыходзiць Ён з дванаццаццю.
18
I калi ўзляжалi яны i елi,
сказаў Iiсус: праўду кажу вам,
адзiн з вас, які есць са Мною, выдасць Мяне.
19
Яны ж засмуціліся i пачалі гаварыць Яму
адзiн за адным: ці не я?
I другi: ці не я?
20
Ён жа сказаў iм у адказ:
адзiн з дванаццацi,
хто мачае са Мною ў блюда.
21
Бо Сын Чалавечы iдзе, як напiсана пра Яго;
але гора таму чалавеку, якi выдае Сына Чалавечага:
лепш было б таму чалавеку не радзiцца.
22
I калi яны елi,
Iiсус, узяўшы хлеб i благаславiўшы, пераламіў
i даў iм, i сказаў: прымiце, ежце;
гэта Цела Маё.
23
I, узяўшы чашу, узнёс падзяку і даў iм;
i пiлi з яе ўсе.
24
I сказаў iм:
гэта Кроў Мая новага запавету,
якая за многiх пралiваецца.
25
Праўду кажу вам,
што больш не буду пiць ад плоду вiнаграднага
да таго дня, калi буду пiць яго новым у Царстве Божым.
26
I, адспяваўшы хвалу, выйшлi на гару Елеонскую.
27
I кажа iм Iiсус:
усе вы спакусiцеся аба Мне ў гэтую ноч,
бо напiсана: "паражу пастыра i рассеюцца авечкi".
28
Але потым, калi ўваскрэсну, Я апярэджу вас у Галiлеi.
29
А Пётр сказаў Яму:
хоць i ўсе спакусяцца, але не я.
30
I кажа яму Iiсус:
праўду кажу табе,
што ты сёння, у гэтую ноч,
перш чым двойчы заспявае певень,
тройчы адрачэшся ад Мяне.
31
А ён яшчэ настойлівей гаварыў:
калі б мне нават i памерцi з Табою, не адракуся ад Цябе.
Гэтаксама i ўсе гаварылi.
32
I прыйшлi ў мясцiну пад назвай Гефсiманiя,
i кажа Ён вучням Сваiм:
пасядзiце тут, пакуль Я пайду памалюся.
33
I бярэ Пятра, Iакава i Iаана з Сабою;
i пачаў журыцца i тужыць.
34
I кажа iм: смуткуе душа Мая да смерцi;
пабудзьце тут i не спiце.
35
I, адышоўшы крыху, упаў на зямлю
i малiўся, каб, калi магчыма, абмiнуў Яго час гэты;
36
i гаварыў: Авва Ойча! усё магчыма Табе;
пранясi чашу гэтую мiма Мяне,
але не чаго я хачу, а чаго Ты.
37
I прыходзiць, i знаходзiць, што яны спяць,
i кажа Пятру: Сiмане, ты спiш?
не змог ты адной гадзiны не паспаць?
38
Не спіце i малiцеся,
каб не ўпасці ў спакусу:
дух бадзёры, а плоць немачная.
39
I зноў, адышоўшы, малiўся, кажучы тое ж слова.
40
I, вярнуўшыся, знайшоў, што зноў яны спяць;
бо вочы ў іх ацяжэлi;
i не ведалi яны, што Яму адказаць.
41
I прыходзiць трэцi раз
i кажа iм: вы ўсё яшчэ спiце і спачываеце.
Годзе, настаў час:
вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукi грэшнiкаў.
42
Уставайце, хадзем;
вось, наблiзiўся той, хто выдае Мяне.
43
I адразу, калi яшчэ Ён гаварыў,
прыходзіць Iуда, адзiн з дванаццацi,
i з iм мноства людзей з мячамi i каламi,
ад першасвятароў i кнiжнiкаў i старэйшын.
44
А той, хто выдаваў Яго, даў iм знак,
кажучы: каго я пацалую, Той i ёсць,
вазьмiце Яго i вядзiце пільна.
45
I, прыйшоўшы, адразу падышоў да Яго
i кажа: Равві, Раввi! I пацалаваў Яго.
46
А яны ўсклалi рукi свае на Яго i ўзялi Яго.
47
Адзiн жа з тых, што стаялi тут, дастаў меч,
ударыў раба першасвятаровага i адсек яму вуха.
48
I, звярнуўшыся да іх, Iiсус сказаў:
быццам на разбойнiка выйшлi з мячамi i каламi ўзяць Мяне?
49
Штодня бываў Я з вамі ў храме, навучаючы,
i вы не ўзялi Мяне;
але няхай збудуцца Пiсанні.
50
І, пакiнуўшы Яго, усе паўцякалi.
51
I адзiн юнак,
накiнуўшы палатно на голае цела,
ішоў за Iм;
i юнакі хапаюць яго.
52
Ён жа, пакiнуўшы палатно, голы ўцёк ад iх.
53
I прывялi Iiсуса да першасвятара;
i збіраюцца да яго ўсе першасвятары
i кнiжнiкi, i старэйшыны.
54
I Пётр зводдаль услед за Iм
iшоў аж усярэдзiну двара першасвятаровага,
i сядзеў са слугамi i грэўся каля агню.
55
А першасвятары i ўвесь сiнедрыён
шукалi сведчання супраць Iiсуса,
каб аддаць Яго на смерць,
i не знаходзiлi.
56
Бо многiя лжыва сведчылi супраць Яго,
але сведчаннi іх не супадалi.
57
I некаторыя, устаўшы,
iлжыва сведчылi супраць Яго, кажучы:
58
мы чулi, як Ён казаў:
"Я разбуру храм гэты рукатворны
i праз тры днi ўзвяду iншы, нерукатворны".
59
Але i так сведчанне iх не супадала.
60
Тады першасвятар, стаўшы пасярэдзіне, спытаў Iiсуса,
кажучы: не адказваеш нiчога?
што яны супраць Цябе сведчаць?
61
Ён жа маўчаў i нiчога не адказваў.
Зноў першасвятар спытаў Яго i кажа Яму:
цi Ты Хрыстос, Сын Благаславёнага?
62
Iiсус жа сказаў: Я.
І вы ўбачыце Сына Чалавечага,
што сядзiць праваруч сiлы
i прыйдзе на воблаках нябесных.
63
Першасвятар жа, разадраўшы адзенне сваё,
кажа: якую яшчэ патрэбу мы маем у сведках?
64
Вы чулi хуленне: як вам здаецца?
Яны ж усе прысудзілi, што Ён варты смерцi.
65
I пачалi некаторыя пляваць на Яго
i, закрываць Яму твар, і біць Яго,
i казаць Яму: прароч.
I слугi бiлi Яго па шчоках.
66
I калi Пётр быў на двары ўнiзе,
падыходзіць адна са служанак першасвятара
67
i, убачыўшы, як Пётр грэецца,
углядзелася ў яго i кажа:
i ты быў з Назаранiнам Iiсусам.
68
Ён жа адрокся,
кажучы: не ведаю i не разумею, што ты гаворыш.
I выйшаў адтуль на пярэднi двор;
i заспяваў певень.
69
I служанка, убачыўшы яго зноў,
пачала казаць тым, што стаялi тут: гэты з iх.
70
Ён жа зноў адракаўся.
I неўзабаве зноў
тыя, што стаялі там, казалi Пятру:
сапраўды ты з іх,
бо ты галiлеянiн, i гаворка твая падобная.
71
Ён жа пачаў клясціся i бажыцца:
не ведаю Гэтага Чалавека, пра Якога вы гаворыце.
72
I другi раз заспяваў певень.
I ўспомнiў Пётр слова, якое сказаў яму Iiсус:
перш чым певень двойчы заспявае,
ты адрачэшся ад Мяне тройчы.
I пачаў плакаць.