1
I адразу ранiцай зрабiлi нараду
першасвятары са старэйшынамi i кнiжнiкамi, i ўвесь сiнедрыён,
i, звязаўшы Iiсуса, павялi i аддалi Пiлату.
2
I запытаў Яго Пiлат: Ты Цар Iудзейскi?
Ён жа сказаў яму ў адказ: ты кажаш.
3
I абвінавачвалi Яго першасвятары ў многім.
4
Пiлат жа зноў запытаў Яго, кажучы: Ты нiчога не адказваеш?
глядзi, колькi супраць Цябе сведчаць.
5
Iiсус жа больш нiчога не адказваў,
так што Пiлат здзiўляўся.
6
На кожнае ж свята
адпускаў iм аднаго вязня, за якога прасiлi.
7
Быў жа адзiн нехта, званы Варава,
зняволены з саўдзельнiкамi сваiмi,
якiя пад час бунту ўчынiлi забойства.
8
I натоўп пачаў крычаць і прасiць Пiлата
аб тым, што ён заўсёды рабiў для iх.
9
Пiлат жа адказаў iм, гаворачы:
хочаце, адпушчу вам Цара Iудзейскага?
10
Бо ведаў, што па зайздрасцi выдалi Яго першасвятары.
11
Але першасвятары падбухторылi натоўп прасіць,
каб лепш адпусцiў iм Вараву.
12
Пiлат жа зноў сказаў iм у адказ:
а што хочаце, каб я зрабiў з Тым,
Каго вы называеце Царом Iудзейскiм?
13
Яны ж зноў закрычалi: распнi Яго!
14
Пiлат сказаў iм: якое ж зло Ён учынiў?
А яны яшчэ мацней закрычалi: распнi Яго!
15
Тады Пiлат: хочучы дагадзiць натоўпу, адпусцiў iм Вараву,
а Iiсуса, пасля бiчавання, аддаў на распяцце.
16
Воiны ж адвялi Яго ўсярэдзiну двара, гэта значыць, у прэторыю,
i склікаюць увесь полк,
17
i апранаюць Яго ў багранiцу,
i, сплёўшы цярновы вянец, ускладаюць на Яго;
18
i пачалi вiтаць Яго: радуйся, Цару Iудзескi!
19
I бiлi Яго па галаве кiем,
i плявалi на Яго,
i, становячыся на каленi, кланялiся Яму.
20
I калi наглумiлiся з Яго,
знялi з Яго багранiцу
i апранулi Яго ў адзежу Ягоную;
i выводзяць Яго, каб распяць Яго.
21
I прымушаюць прахожага нейкага Сiмана Кiрынеянiна,
якi iшоў з поля,
бацьку Аляксандра i Руфа,
несці крыж Яго.
22
I прыводзяць Яго на месца Галгофу,
што значыць: "месца чэрапа".
23
I давалi Яму пiць вiно са смiрнаю,
але Ён не ўзяў.
24
I тыя, што распiналi Яго, дзялiлi адзежу Яго,
кiдаючы жэрабя на яе, каму што ўзяць.
25
Была ж трэцяя гадзiна,
i распялi Яго.
26
I быў зроблены надпiс вiны Яго: Цар Iудзейскi.
27
I з Iм распiнаюць двух разбойнiкаў,
аднаго справа, а другога злева ад Яго.
28
I збылося Пiсанне, якое кажа,
"i да злачынцаў залiчаны".
29
I тыя, што праходзiлi мiма, зневажалi Яго,
кiваючы галовамi сваiмi i кажучы:
гэй! Ты, што разбураеш храм i за тры днi будуеш!
30
уратуй Самога Сябе i сыдзi з крыжа.
31
Гэтаксама i першасвятары з кнiжнiкамi,
насмiхаючыся, адзiн аднаму казалi:
iншых ратаваў, а Сябе не можа ўратаваць.
32
Хрыстос, Цар Iзраiлеў,
няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылi,
i ўверавалі ў Яго.
I распятыя з Iм ганьбілi Яго.
33
Калі ж надышла шостая гадзiна, цемра настала па ўсёй зямлi
да гадзiны дзевятай.
34
I ў дзевятай гадзiне ўскрыкнуў Iiсус моцным голасам,
кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi?
што азначае: "Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў?"
35
I некаторыя з тых, што стаялi там, чуючы гэта,
казалi: вось, Iлiю клiча.
36
А адзiн пабег, намачыў губку воцатам
i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць,
кажучы: чакайце, пабачым,
цi прыйдзе Iлiя зняць Яго.
37
Iiсус жа, ускрыкнуўшы моцна, спусціў дух.
38
I завеса ў храме разадралася напалам
ад верху да нiзу.
39
Сотнiк жа, якi стаяў насупраць Яго
i бачыў, што Ён, так ускрыкнуўшы, спусціў дух,
сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы.
40
Былi i жанчыны, што глядзелi здалёк,
сярод iх была Марыя Магдалiна,
i Марыя, мацi Iакава Меншага i Iасii,
i Саламiя,
41
якія і тады, калi Ён быў у Галiлеi,
хадзiлi за Iм i служылi Яму;
i iншыя многiя, што прыйшлi разам з Iм у Iерусалiм.
42
I калi ўжо настаў вечар, —
паколькі была пятнiца,
гэта значыць, пярэдадзень суботы, —
43
прыйшоў Iосiф, што з Арымафеi,
паважаны саветнiк,
якi i сам чакаў Царства Божага,
i, адважыўшыся, увайшоў да Пiлата
i прасiў цела Iiсусава.
44
Пiлат жа здзiвiўся, што Ён ужо памёр;
i, паклiкаўшы сотнiка, спытаў яго: цi даўно памёр?
45
I, даведаўшыся ад сотнiка,
аддаў цела Iосiфу.
46
Ён, купiўшы плашчанiцу
i, зняўшы Яго, абвiў плашчанiцаю
i паклаў Яго ў магiлу, што была высечана ў скале,
i прывалiў камень да дзвярэй магiлы.
47
Марыя ж Магдалiна i Марыя Iасiева глядзелi,
дзе Яго паклалi.