1
Кніга роду Іісуса Хрыста,
Сына Давідавага,
Сына Аўраамавага.
2
Аўраам нарадзіў Ісаака;
Ісаак нарадзіў Іакава;
Іакаў нарадзіў Іуду і братоў ягоных;
3
Іуда нарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары;
Фарэс нарадзіў Эсрома;
Эсром нарадзіў Арама;
4
Арам нарадзіў Амінадава;
Амінадаў нарадзіў Наасона;
Наасон нарадзіў Салмона;
5
Салмон нарадзіў Ваоза ад Рахавы;
Ваоз нарадзіў Авіда ад Руфі;
Авід нарадзіў Іесея;
6
Іесей нарадзіў Давіда цара;
Давід цар нарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай;
7
Саламон нарадзіў Раваама;
Раваам нарадзіў Авію;
Авія нарадзіў Асу;
8
Аса нарадзіў Іасафата;
Іасафат нарадзіў Іарама;
Іарам нарадзіў Азію;
9
Азія нарадзіў Іаафама;
Іаафам нарадзіў Ахаза;
Ахаз нарадзіў Езекію;
10
Езекія нарадзіў Манасію;
Манасія нарадзіў Амона;
Амон нарадзіў Іасію;
11
Іасія нарадзіў Іаакіма;
Іаакім нарадзіў Іеханію і братоў яго,
падчас перасялення вавілонскага.
12
Пасля ж перасялення вавілонскага Іеханія нарадзіў Салафііля;
Салафііль нарадзіў Зарававеля;
13
Зарававель нарадзіў Авіуда;
Авіуд нарадзіў Еліакіма;
Еліакім нарадзіў Азора;
14
Азор нарадзіў Садока;
Садок нарадзіў Ахіма;
Ахім нарадзіў Еліуда;
15
Еліуд нарадзіў Елеазара;
Елеазар нарадзіў Матфана;
Матфан нарадзіў Іакава;
16
Іакаў нарадзіў Іосіфа, мужа Марыі,
ад Якой нарадзіўся Іісус, Якога называюць Хрыстос.
17
І вось усіх пакаленняў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць пакаленняў;
і ад Давіда да перасялення вавілонскага чатырнаццаць пакаленняў;
і ад перасялення вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленняў.
18
Нараджэнне Іісуса Хрыста было так:
па заручынах Маці Яго Марыі з Іосіфам,
перш чым сышліся яны, выявілася,
што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога.
19
А Іосіф, муж Яе,
будучы праведны і не жадаючы зняславіць Яе,
хацеў употай адпусціць Яе.
20
Калі ж надумаў ён гэта, —
вось, Ангел Гасподні ў сне явіўся яму і сказаў:
Іосіфе, сыне Давідаў!
не бойся прыняць Марыю, жонку тваю;
бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога;
21
і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Іісус;
бо Ён збавіць людзей Сваіх ад грахоў іх.
22
А ўсё гэта сталася,
каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
23
"Вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына,
і дадуць Яму імя: Эмануіл,
што азначае: з намі Бог".
24
Устаўшы ад сну,
Іосіф зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні,
і прыняў жонку сваю,
25
і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага,
і ён даў Яму імя: Іісус.