1
Тады прыходзяць да ІІсуса Іерусалімскія кніжнікі і фарысеі
і кажуць:
2
навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў?
бо не ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.
3
А Ён сказаў ім у адказ:
навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага?
4
Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці;
і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, смерцю няхай памрэ.
5
А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці:
"дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся",
6
той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю;
такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага.
7
Крывадушнікі!
добра прарочыў пра вас Ісаія, кажучы:
8
"Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком;
а сэрца іх далёка адлягае ад Мяне;
9
але марна шануюць Мяне,
навучаючы вучэнням, запаведзям чалавечым".
10
І паклікаўшы люд,
сказаў яму: слухайце і разумейце:
11
не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека;
а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека.
12
Тады вучні Яго, прыступіўшы, сказалі Яму:
ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы слова гэтае, спакусіліся?
13
А Ён сказаў у адказ: усякая расліна,
якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў,
выкараніцца;
14
пакіньце іх:
яны — сляпыя павадыры сляпых;
а калі сляпы сляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.
15
А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую.
16
Іісус сказаў: няўжо і вы яшчэ не маеце разумення?
17
ці яшчэ не разумееце,
што ўсё, што ўваходзіць у вусны,
праходзіць у чэрава і вывяргаецца прэч?
18
а што выходзіць з вуснаў — з сэрца выходзіць;
і гэта апаганьвае чалавека;
19
бо з сэрца выходзяць ліхія помыслы,
забойствы, пралюбадзействы, распуста,
крадзяжы, ілжывыя сведчанні, знявагі:
20
гэта апаганьвае чалавека;
а есці няўмытымі рукамі — не апаганьвае чалавека.
21
І выйшаўшы адтуль, адышоў Іісус у межы Тырскія і Сідонскія.
22
І вось, жанчына Хананеянка, выйшаўшы з тых мясцін, закрычала Яму:
памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў,
дачку маю цяжка мучыць дэман.
23
Але Ён не адказаў ёй ні слова.
І вучні Яго, прыступіўшы, прасілі Яго,
кажучы: адпусці яе, бо крычыць за намі.
24
А Ён сказаў у адказ:
Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага.
25
А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы:
Госпадзе! памажы мне.
26
А Ён сказаў у адказ:
нядобра - узяць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам.
27
Яна ж сказала: так, Госпадзе!
але і шчаняты ядуць крошкі,
якія падаюць са стала гаспадароў іх.
28
Тады Іісус сказаў ёй у адказ:
о жанчына! вялікая вера твая;
няхай станецца табе, як ты хочаш.
І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну.
29
Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Іісус да мора Галілейскага
і, узышоўшы на гару, сеў там.
30
І прыступіла да Яго мноства людзей,
маючы з сабою кульгавых, сляпых, нямых, знявечаных і іншых многіх,
і паклалі іх да ног Іісусавых;
і Ён ацаліў іх;
31
так што людзі здзіўляліся,
бачачы, як нямыя гавораць,
знявечаныя здаравеюць,
кульгавыя ходзяць і сляпыя бачаць;
і праслаўлялі Бога Ізраілевага.
32
А Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх,
сказаў ім: шкада Мне людзей,
бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне,
і няма чаго ім есці;
і адпусціць іх няеўшых не хачу,
каб не аслаблі ў дарозе.
33
І кажуць Яму вучні Яго:
адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў,
каб накарміць столькі людзей?
34
І кажа ім Іісус: колькі ў вас хлябоў?
А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак.
35
І загадаў людзям узлегчы на зямлю.
36
I, узяўшы сем хлябоў і рыбы,
узнёс падзяку,
пераламаў і даў вучням Сваім,
а вучні — людзям.
37
І елі ўсе, і наеліся;
і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных;
38
А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек,
акрамя жанчын і дзяцей.
39
І адпусціўшы народ, Ён увайшоў у лодку
і прыбыў у межы Магдалінскія.