1
І праз шэсць дзён
ўзяў Іісус Пятра, Іакава і Іаана, брата яго,
і ўзвёў іх на гару высокую адных,
2
і перамяніўся перед імі,
і заззяла аблічча Яго, як сонца,
а ўбранне Яго стала белае, як святло.
3
I вось, явіліся ім Маісей і Ілія,
і з Ім гутарылі.
4
Азваўшыся, Пётр сказаў Іісусу:
Госпадзе! добра нам тут быць;
калі хочаш, зробім тут тры шатры:
Табе адну,
і Маісею адну,
і адну Іліі.
5
Калі ён яшчэ гаварыў,
вось, воблака светлае ахінула іх;
і вось, голас з воблака мовіў:
Гэты ёсць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў;
Яго слухайце.
6
І пачуўшы,
вучні ўпалі на твары свае і вельмі перапалохаліся.
7
І прыступіўшы, Іісус дакрануўся да іх
і сказаў: устаньце і не бойцеся.
8
А узвёўшы вочы свае,
яны нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Іісуса.
9
І калі сыходзілі яны з гары,
Іісус загадаў ім, кажучы:
нікому не кажыце пра бачанае,
пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых.
10
І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы:
як жа кніжнікі кажуць, што Ілія мае прыйсці раней?
11
Іісус сказаў ім у адказ:
Ілія сапраўды прыйдзе раней і падрыхтуе усё;
12
але кажу вам, што Ілія ўжо прыйшоў, і не пазналі яго,
а зрабілі з ім, што хацелі;
так і Сын Чалавечы мае пацярпець ад іх.
13
Тады зразумелі вучні, што Ён пра Іаана Хрысціцеля казаў ім.
14
І калі прыйшлі яны да люду,
надышоў да Яго чалавек
і, укленчыўшы перад ім,
15
сказаў: Госпадзе! памілуй сына майго;
ён лунатык і цяжка пакутуе,
бо часта падае ў агонь і часта ў ваду;
16
я прыводзіў яго да вучняў Тваіх,
і яны не маглі ацаліць яго.
17
А Іісус сказаў у адказ:
о, родзе бязверны і разбэшчаны!
дакуль буду з вамі?
дакуль буду цярпець вас?
прывядзіце яго да Мяне сюды.
18
І забараніў яму Іісус;
і выйшаў з яго дэман;
і выздаравеў хлопец у тую ж хвіліну.
19
Тады вучні, прыступіўшы да Іісуса асобна,
сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго?
20
А Іісус сказаў ім: ад няверства вашага;
бо праўду кажу вам:
калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зерне
і скажаце гары гэтай: "перайдзі адсюль туды",
і яна пяройдзе;
і нічога не будзе немагчымага вам.
21
Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам.
22
У той час, як былі яны ў Галілеі,
сказаў ім Іісус:
аддадзены будзе Сын Чалавечы ў рукі чалавечыя,
23
і заб'юць Яго,
і на трэці дзень уваскрэсне.
І засмуціліся яны вельмі.
24
Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум,
дык падышлі збіральнікі дыдрахмаў да Пятра
і сказалі: Настаўнік ваш ці не дасць дыдрахмы?
25
Ён кажа: так.
І калі ўвайшоў ён у дом,
дык Іісус, напярэдзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сімане?
цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак?
ці з сыноў сваіх, ці з чужых?
26
Кажа Яму Пётр: з чужых.
Сказаў яму Іісус: значыцца, сыны свабодныя;
27
але каб нам не спакусіць іх,
ідзі на мора, закінь вуду,
і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі;
і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр;
вазьмі яго і дай ім за Мяне і за сябе.