1
Калі Ён сышоў з гары,
за Ім следам пайшло мноства людзей.
2
І вось, падышоў пракажоны
і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе!
калі хочаш, можаш мяне ачысціць.
3
Іісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго
і сказаў: хачу, ачысціся.
І адразу ачысціўся той ад праказы.
4
І кажа яму Іісус: глядзі, не кажы нікому;
але ідзі, пакажыся святару,
і прынясі дар, аб якім загадаў Майсей,
на сведчанне ім.
5
Калі ж увайшоў Іісус у Капернаум,
падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго:
6
Госпадзе!
слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна пакутуе.
7
Іісус кажа яму: Я прыйду і ацалю яго.
8
А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе!
я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах;
але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой;
9
бо і я чалавек падуладны;
і, маючы ў сябе ў падначаленні воінаў,
кажу аднаму: "ідзі", і ідзе;
і другому: "прыйдзі", і прыходзіць;
і слузе майму: "зрабі тое", і робіць.
10
Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся
і сказаў тым, што ішлі за Ім: праўду кажу вам:
і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры.
11
Кажу к вам, што многія з усходу і з захаду прыйдуць
і ўзлягуць з Аўраамам, Ісаакам і Іакавам
у Царстве Нябесным;
12
а сыны царства будуць выкінуты у цемру вонкавую,
там будзе плач і скрыгат зубоў.
13
І сказаў Іісус сотніку: ідзі,
і, як ты вераваў, няхай будзе табе.
І выздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну.
14
Прыйшоўшы ў дом Пятра
Іісус убачыў цешчу яго, якая ляжала ў гарачцы,
15
і дакрануўся да рукі яе,
і пакінула яе гарачка;
і ўстала яна і слугавала ім.
16
Калі ж звечарэла,
прывялі да Яго многа людзей, апанаваных дэманамі:
і Ён выгнаў духаў словам
і ўсіх нядужых ацаліў;
17
каб збылося сказанае праз прарока Ісаію, які кажа:
"Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс".
18
Калі ж Іісус убачыў вакол Сябе мноства люду,
эагадаў вучням адплысці на той бок.
19
І адзін кніжнік,
падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік!
я пайду за Габою, куды б Ты ні пайшоў.
20
І кажа яму Іісус: лісы маюць норы,
і птушкі нябесныя гнёзды;
а Сын Чалавечы не мае, дзе прыхіліць галаву.
21
А другі, з вучняў, сказаў Яму: Госпадзе,
дазволь мне спярша пайсці і пахаваць майго бацьку.
22
Але Іісус сказаў Яму: ідзі за Мною,
і пакінь мёртвым хаваць сваіх памерлых.
23
І калі ўвайшоў Ён у лодку,
увайшлі за Ім вучні Яго.
24
І вось, бура вялікая сталася на моры,
ажно лодку захліствалі хвалі;
а Ён спаў.
25
І вучні Яго, падышоўшы да Яго, разбудзілі Яго
і сказалі: Госпадзе! ратуй нас, гінем.
26
І кажа ім: чаго вы спалохаліся, малаверы?
Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору,
і сталася ціша вялікая.
27
А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты,
што і вятры, і мора слухаюцца Яго?
28
І калі прыплыў Ён на другі бераг у краіну Гергесінскую,
сустрэлі Яго, выйшаўшы з магіл, двое апанаваных дэманамі,
вельмі лютыя,
так што ніхто не мог праходзіць тою дарогаю.
29
І вось, яны закрычалі: што Табе да нас, Іісусе, Сыне Божы?
прыйшоў Ты сюды дачасна мучыць нас.
30
А зводдаль ад іх пасвіўся вялікі гурт свіней.
31
І дэманы прасіліся ў Яго:
калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт свіней.
32
І Ён сказаў ім: ідзіце.
І выйшлі яны, і пайшлі ў гурт свіны.
І вось, кінуўся ўвесь гурт свіней з урвішча ў мора
і загінуў у вадзе.
33
А пастухі паўцякалі
і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё,
і пра апанаваных дэманамі.
34
І вось, увесь горад выйшаў на сустрэчу Іісусу;
і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў.