- 1
- Адам, Сіт, Энос,
- 2
- Каінан, Малелэіл, Ярэд,
- 3
- Энох, Матусал, Ламэх,
- 4
- Ной, Сім, Хам і Яфэт.
- 5
- Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
- 6
- Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
- 7
- Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
- 8
- Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
- 9
- Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
- 10
- Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі.
- 11
- Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма,
- 12
- Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма.
- 13
- Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта,
- 14
- Евусэя, Амарэя, Гергесэя,
- 15
- Эвэя, Аркея, Сінэя,
- 16
- Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
- 17
- Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.
- 18
- Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра.
- 19
- У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан.
- 20
- Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
- 21
- Гадарама, Узала, Дыклу,
- 22
- Эвала, Авімаіла, Шэву,
- 23
- Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана.
- 24
- А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала,
- 25
- Эвэр, Фалэк, Рагаў,
- 26
- Сэруг, Нахор, Тара,
- 27
- Аўрам, ён жа Абрагам.
- 28
- Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл.
- 29
- Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,
- 30
- Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,
- 31
- Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя.
- 32
- Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
- 33
- Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.
- 34
- І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль.
- 35
- Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй.
- 36
- Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік.
- 37
- Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза.
- 38
- Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.
- 39
- Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна.
- 40
- Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана.
- 41
- Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.
- 42
- Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран.
- 43
- Гэтыя - цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага - Дынгава;
- 44
- і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры.
- 45
- І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян.
- 46
- І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів.
- 47
- І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.
- 48
- І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі.
- 49
- І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
- 50
- І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава.
- 51
- І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
- 52
- старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,
- 53
- старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
- 54
- старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія.
|