- 1
- І вось разьмеркаваньні сыноў Ааронавых: сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.
- 2
- Надаў і Авіуд памерлі раней за бацьку свайго, а сыноў ня было ў іх, і таму сьвятарылі Элеазар і Ітамар.
- 3
- І разьмеркаваў іх Давід - Садока з сыноў Элеазара, і Ахімэлэха з сыноў Ітамара, па чарзе на службу іх.
- 4
- І знайшлося, што паміж сынамі Элеазара ўзначальцаў пакаленьняў больш, чым паміж сынамі Ітамара. І ён разьмеркаваў іх так: з сыноў Элеазара шаснаццаць узначальцаў сямействаў, а з сыноў Ітамара восем.
- 5
- А разьмяркоўваць іх па жэрабях, бо галоўнымі ў сьвятыні і галоўнымі прад Богам былі з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара,
- 6
- і запісваў іх Шэмая, сын Натанаіла, пісец зь лявітаў, перад абліччам цара і князёў і перад сьвятаром Садокам і Ахімэлэхам, сынам Авіятара, і перад узначальцамі сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: бралі пры кіданьні жэрабя адно сямейства з роду Элеазаравага, потым бралі з роду Ітамаравага.
- 7
- І выйшла першае жэрабя Егаярыву, другое Едаі,
- 8
- трэцяе Харыму, чацьвёртае Сэарыму,
- 9
- пятае Малхію, шостае Міяміну,
- 10
- сёмае Гакоцу, восьмае Авію,
- 11
- дзявятае Ешую, дзясятае Шэханію,
- 12
- адзінаццатае Эліяшыву, дванаццатае Якіму,
- 13
- трынаццатае Хушаю, чатырнаццатае Ешававу,
- 14
- пятнаццатае Вілгу, шаснаццатае Імэру,
- 15
- сямнаццатае Хэзіру, васямнаццатае Гапіцэцу,
- 16
- дзевятнаццатае Пэтахіі, дваццатае Езэкіілю,
- 17
- дваццаць першае Яхіну, дваццаць другое Гамулу,
- 18
- дваццаць трэцяе Дэлаю, дваццаць чацьвёртае Маазію.
- 19
- Вось парадак іх пры служэньні іх, як ім прыходзіць у дом Гасподні, па статуце іх праз Аарона бацьку іхняга, як наказваў яму Гасподзь Бог Ізраілеў.
- 20
- У астатніх сыноў Лявія - разьмеркаваньне: з сыноў Амрама: Шуваіл; з сыноў Шуваіла: Едыя;
- 21
- ад Рэхавіі: з сыноў Рэхавіі Ішыя быў першы;
- 22
- ад Іцгара: Шэламот; з сыноў Шэламота: Яхаў;
- 23
- з сыноў Хэўрона: першы Ерыя, другі Амарыя, трэці Яхазііл, чацьвёрты Екамам.
- 24
- З сыноў Азііла: Міха; з сыноў Міхі: Шамір.
- 25
- Брат Міхі Ішыя; з сыноў Ішыі: Захарыя.
- 26
- Сыны Мэрары: Махлі і Мушы; з сыноў Яазіі: Бэна.
- 27
- З сыноў Мэрары ў Яазіі: Бэна і Шаагам, і Закур і Іўры.
- 28
- У Махлія - Элеазар; у яго сыноў ня было.
- 29
- У Кіса: з сыноў Кіса: Ерахмііл;
- 30
- сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ерымот. Вось сыны лявітаў па пакаленьнях іх.
- 31
- Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.
|