- 1
- Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі - Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі,
- 2
- трэці - Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты - Аданія, сын Агіты;
- 3
- пяты - Сафатыя, ад Авіталы; шосты - Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, -
- 4
- шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.
- 5
- А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай;
- 6
- Іўхар, Элішама, Эліфэлэт,
- 7
- Нагаг, Нэфэг, Яфія,
- 8
- Элішама, Эліяда і Эліфэлэт - дзевяцёра.
- 9
- Вось усе сыны Давіда, акрамя сыноў ад наложніц. Сястра іхняя Тамар.
- 10
- Сын Саламона Раваам: ягоны сын Авія, ягоны сын Аса, ягоны сын Ёсафат,
- 11
- ягоны сын Ёрам, ягоны сын Озія, ягоны сын Ёас,
- 12
- ягоны сын Амасія, ягоны сын Азарыя, ягоны сын Ётам,
- 13
- ягоны сын Ахаз, ягоны сын Эзэкія, ягоны сын Манасія,
- 14
- ягоны сын Амон, ягоны сын Ёсія.
- 15
- Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум.
- 16
- Сыны Ёакіма: Ханія, сын ягоны; Сэдэкія, сын ягоны.
- 18
- Малкірам Фэдая, Шэнацар, Эзэкія, Гашама і Савадыя.
- 19
- І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя,
- 20
- і яшчэ пяць: Хашува, Агел, Бэрэхія, Хасадыя і Юшаў-Хэсэль.
- 21
- І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія.
- 22
- Сын Шэханіі: Шэмая; сыны Шэмаі: Хатуш, Ігеал, Барыях, Нэарыя і Шафат, шасьцёра.
- 23
- Сыны Нэарыі: Эльёэнай, Эзэкія і Азрыкам, трое.
- 24
- Сыны Эльёэная: Гадаўягу, Элеашыў, Фэлая, Акуў, Ёханан, Далая і Анані, сямёра.
|