- 1
- Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,
- 2
- чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.
- 3
- Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.
- 4
- Авішуа, Наам, Ахоах.
- 5
- Гера, Шэфуфан і Хурам.
- 6
- І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:
- 7
- Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.
- 8
- Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.
- 9
- І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.
- 10
- Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.
- 11
- Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.
- 12
- Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, -
- 13
- і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.
- 14
- Ахіё, Шашак, Ірэмот.
- 15
- Зэвадыя, Арад, Эдэр,
- 16
- Міхаіл, Ішфа і Ёха - сыны Бэрыі.
- 17
- Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,
- 18
- Ішмэрай, Ізлія і Ёваў - сыны Элпаала.
- 19
- Якім, Зіхрый, Заўдый,
- 20
- Эльенай, Цылтай, Элііл,
- 21
- Адая, Бэрая і Шымрат, - сыны Шымэя.
- 22
- Ішпан, Эвэр, Элііл,
- 23
- Аўдон, Зіхрый, Ханан,
- 24
- Хананія, Элам, Антотыя,
- 25
- Іфдыя і Фэнуіл - сыны Шашака.
- 26
- Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,
- 27
- Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.
- 28
- Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.
- 29
- У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, - імя жонкі ягонай Мааха, -
- 30
- і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,
- 31
- Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.
- 32
- Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.
- 33
- Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.
- 34
- Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.
- 35
- Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.
- 36
- Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;
- 37
- Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.
- 38
- У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.
- 39
- Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.
- 40
- Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.
|