- 1
- А пра часы і часіны няма патрэбы пісаць вам, браты,
- 2
- бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы.
- 3
- Бо, калі будуць казаць: "мір і бясьпека", тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць.
- 4
- Але вы, браты, ня ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей;
- 5
- бо ўсе вы - сыны сьвятла і сыны дня: мы - ня сыны ночы, ні цемры.
- 6
- Дык вось, ня будзем спаць, як іншыя, а будзем чуваць і цьвярозіцца.
- 7
- Бо, хто сьпіць, сьпіць уночы, і хто ўпіваецца, упіваецца ўночы.
- 8
- Мы ж як сыны дня, будзем цьвярозіцца, апрануўшыся ў браню веры і любові і ў шалом надзеі на збавеньне,
- 9
- таму што Бог вызначыў нас не на гнеў, а на атрыманьне збавеньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
- 10
- Які памёр за нас, каб мы, ці то чуваем, ці то сьпім, жылі разам зь Ім.
- 11
- Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце.
- 12
- Просім жа вас, браты, паважаць тых, якія працуюць у вас, і якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і якія на розум вас настаўляюць,
- 13
- і шанаваць іх пераважна зь любоўю за справу іхнюю; будзьце ў згодзе паміж сабою.
- 14
- Молім вас таксама, браты, настаўляйце на розум бясчынцаў, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце цярплівыя з усімі.
- 15
- Глядзеце, каб хто каму не плаціў злом за зло; а заўсёды шукайце дабра і адно аднаму і ўсім.
- 16
- Заўсёды радуйцеся.
- 17
- Бесьперастанку малецеся.
- 18
- За ўсё дзякуйце: бо такая за вас воля Божая ў Ісусе Хрысьце.
- 19
- Духа не гасеце.
- 20
- Прароцтваў не прыніжайце.
- 21
- Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся.
- 22
- Ухіляйцеся ад ліхаты ў любым яе выглядзе.
- 23
- Сам жа Бог міру няхай асьвеціць вас ва ўсёй поўніцы, і ваш дух і душа і цела ва ўсёй цэласьці няхай захаваюцца без пахібы ў прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.
- 24
- Верны Той, Хто заклікае вас, Які і зьдзейсьніць гэта.
- 25
- Браты! малецеся за нас.
- 26
- Вітайце ўсіх братоў цалаваньнем сьвятым.
- 27
- Заклікаю вас Госпадам прачытаць гэта пасланьне ўсім сьвятым братам. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.
|