- 1
- Вось апошнія словы Давіда, выслоўе Давіда, сына Ясэевага, выслоўе чалавека, пастаўленага высока, памазанца Бога Якава і салодкага песьняра Ізраілевага:
- 2
- Дух Гасподні гаворыць ува мне, і слова Яго на языку ў мяне.
- 3
- Сказаў Бог Ізраілеў, гаварыў пра мяне скала Ізраілевая: валадарны над людзьмі будзе праведны, валадарачы ў страху Божым.
- 4
- І як на сьвітаньні, пры ўзыходзе сонца на бясхмарным небе, ад зьзяньня пасьля дажджу вырастае трава зь зямлі,
- 5
- ці ня так і дом мой у Бога? Бо запавет вечны паклаў Ён са мною, цьвёрды і нязьменны. Ці ня так зыходзіць ад Яго ўсё выратаваньне маё і ўсё хаценьне маё?
- 6
- А грэшныя будуць, як выкінутае церне, якога не бяруць рукою;
- 7
- а хто дакранецца да яго, узбройваецца жалезам альбо тронкай дзіды, і агнём спальваюць яго на месцы.
- 8
- Вось імёны адважных у Давіда: Ісбасэт Ахаманіцянін, галоўны з трох: ён падняў дзіду сваю на васямсот чалавек і пабіў іх за адзін раз.
- 9
- Пасьля яго Элеазар, сын Дадо, сына Ахохі, адзін з трох адважных, што былі з Давідам, калі яны прадказаньнем выклікалі Філістымлянаў, што сабраліся на вайну;
- 10
- Ізраільцяне выйшлі супроць іх, і ён устаў і біў Філістымлянаў да таго, што рука яго стамілася і прыліпла да меча. І дараваў Гасподзь у той дзень вялікую перамогу, і народ пайшоў за ім дзеля таго толькі, каб абіраць забітых.
- 11
- За ім Шама, сын Аге, Гарарыцянін. Калі Філістымляне сабраліся ў Тырыю, дзе было поле, засеянае сачыўкаю, народ пабег ад Філістымлянаў,
- 12
- дык ён стаў сярод поля і зьбярог яго і пабіў Філістымлянаў. І даў тады Гасподзь вялікую перамогу.
- 13
- Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў пайшлі і ўвайшлі ў час жніва да Давіда ў пячору Адалам, калі натоўпы Філістымлянаў стаялі ў даліне Рэфаімаў.
- 14
- Давід быў тады ва ўмацаваным месцы, а атрад Філістымлянаў - у Віфляеме.
- 15
- І захацеў Давід піць і сказаў: хто напоіць мяне вадою з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы?
- 16
- Тады трое гэтых адважных прабіліся праз табар Філістымскі і зачарпнулі вады з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы, і ўзялі і прынесьлі Давіду. Але ён не захацеў піць яе і выліў яе дзеля славы Госпада,
- 17
- і сказаў: ахавай мяне, Госпадзе, каб я зрабіў гэта! ці ня кроў гэтых людзей, якія хадзілі пад небясьпекаю іх жыцьцю? і не хацеў піць яе. Вось, што зрабілі гэтыя трое адважных!
- 18
- І Авэса, брат Ёава, сын Саруін, быў галоўны з трох: ён забіў дзідаю сваёю трыста чалавек і быў у славе ў тых трох.
- 19
- З трох ён быў самы знакаміты і быў начальнік, але з тымі трыма не раўняўся.
- 20
- Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцаіла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове ў сьнежны час;
- 21
- ён жа забіў аднаго Егіпцяніна, чалавека віднага; у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, а ён пайшоў да яго з кіем і адабраў дзіду з рук у Егіпцяніна і забіў яго ягонай жа дзідай:
- 22
- вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдаеў, і ён быў у славе ў трох адважных;
- 23
- ён быў знатнейшы за трыццаць, але з тымі трыма не раўняўся. І паставіў яго Давід бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў.
- 24
- Асаіл, брат Ёава - у ліку трыццаці; Элханан, сын Дадо, зь Віфляема,
- 25
- Шама Харадзіцянін, Эліка Харадзіцянін,
- 26
- Хэрэц Палціцянін, Іра, сын Ікеша, Тэкаіцянін,
- 27
- Эвіезэр Анатацянін, Мэбунай Хушацянін,
- 28
- Цалмон Ахахіцянін, Магарай Нэтафатыцянін,
- 29
- Хэлэў, сын Бааны, Нэтафатыцянін, Ітай, сын Рыбая, з Гівы сыноў Веньямінавых,
- 30
- Ванэя Піратанянін, Ідай з Нахлэ-Гааша,
- 31
- Аві-Арбатыцянін, Азмавэт Бархуміцянін,
- 32
- Эліяхба Шаалбанянін; з сыноў Яшэна - Ёнатан,
- 33
- Шама Гарарыцянін; з сыноў Яшэна - Ёнатан,
- 34
- Эліфэлэт, сын Ахасбая, сына Магахаці, Эліям, сын Ахітафэла, Гіланянін,
- 35
- Хэцрай Кармэліцянін, Паарай Арбіцянін,
- 36
- Ігал, сын Натана, з Цобы, Бані Гадзіцянін,
- 37
- Цалэк Аманіцянін, Нахарай Бэрацянін, збраяносец Ёава, сына Саруі,
- 38
- Іра Ітрыцянін, Гарэб Ітрыцянін,
- 39
- Урыя Хэтэянін. Усіх трыццаць сем.
|