- 1
- І ўзышоў Майсей з раўнін Маавіцкіх на гару Нэво, на вяршыню Фасгі, што насупроць Ерыхона, і паказаў яму Гасподзь усю зямлю Галаад да самага Дана,
- 2
- і ўсю Нэфталімавую, і ўсю Яфрэмавую і Манасііную, і ўсё зямлю Юдавую, нават да самага заходняга мора,
- 3
- і паўднёвую краіну і раўніну даліны Ерыхона, горад Пальмаў, да Сігора.
- 4
- І сказаў яму Гасподзь: вось зямля, за якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: "семені твайму дам яе"; Я дам табе пабачыць яе вачыма тваімі, але ў яе ты ня ўвойдзеш.
- 5
- І памёр там Майсей, раб Гасподні, у зямлі Маавіцкай, паводле слова Гасподняга;
- 6
- і пахаваны ў даліне ў зямлі Маавіцкай насупраць Вэтэгора і ніхто ня ведае месца пахаваньня яго нават да гэтага дня.
- 7
- Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр; але зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася.
- 8
- І аплаквалі Майсея сыны Ізраілевыя на раўнінах Маавіцкіх трыццаць дзён. І прайшлі дні плачу і галашэньня па Майсеі.
- 9
- І Ісус, сын Наваў, напоўніўся духам мудрасьці, бо Майсей усклаў на яго рукі свае, і слухаліся яго сыны Ізраілевыя і рабілі так, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 10
- І ня было больш у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь знаў тварам да твару,
- 11
- па ўсіх азнаках і цудах, зрабіць якія ў зямлі Егіпецкай над фараонам і над усімі рабамі ягонымі і над усёю зямлёю ягонай паслаў яго Гасподзь,
- 12
- і па руцэ моцнай і па вялікіх цудах, якія Майсей зьдзейсьніў перад вачыма ўсяго Ізраіля.
|