- 1
- Вось дзеля гэтага я, Павал, стаўся вязьнем Ісуса Хрыста за вас, язычнікаў.
- 2
- Бо вы, пэўна, чулі пра служэньне мілаты Божай, дадзенай мне для вас,
- 3
- таму што мне праз адкрыцьцё абвешчана таямніца, - пра што я і вышэй коратка пісаў, -
- 4
- дык вы, чытаючы, можаце ўведаць маё разуменьне таямніцы Хрыстовай,
- 5
- якая ня была абвешчана ранейшым пакаленьням сыноў чалавечых, як сёньня адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа (Сьвятога),
- 6
- каб і язычнікі былі супольнымі спадчыньнікамі, што складаюць адно цела, і саўдзельнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце Ісусе праз зьвеставаньне,
- 7
- слугою якога зрабіўся я пасьля дараваньня мілаты Божай, дадзенай мне дзеяньнем сілы Ягонай.
- 8
- Мне, самаму найменшаму з усіх сьвятых, дадзена мілата гэтая - зьвеставаць язычнікам недасьледнае багацьце Хрыстовае
- 9
- і адкрыць усім, што ёсьць зьдзяйсьненьне таямніцы, схаванай ад вечнасьці ў Богу, Які стварыў усё Ісусам Хрыстом,
- 10
- каб цяпер была вядомая праз Царкву начальству і ўладам на нябёсах бясконцая мудрасьць Божая,
- 11
- паводле спрадвечнага вызначэньня, якое Ён учыніў у Ісусе Хрысьце, Госпадзе нашым,
- 12
- у Якім мы маем адвагу і надзейны доступ празь веру ў Яго.
- 13
- А таму прашу (вас) не маркоціцца духам ад маіх дзеля вас журботаў, бо яны - ваша слава.
- 14
- Дзеля гэтага схіляю калені мае прад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
- 15
- ад Якога мѓе найменьне ўсякая айчыннасьць на нябёсах і на зямлі,
- 16
- хай дасьць вам, па багацьці славы Сваёй, моцна ўцьвердзіцца Духам Ягоным ва ўнутраным чалавеку,
- 17
- каб Хрыстос вераю ўсяліўся ў сэрцы вашыя,
- 18
- каб вы, укарэненыя і ўцьверджаныя ў любові, маглі спасьцігнуць з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, і глыбіня і вышыня,
- 19
- і ўразумець вышэйшую за ўразуменьне любоў Хрыстовую, каб вам напоўніцца ўсёю поўніцаю Божаю.
- 20
- А Таму, Хто сілаю, якая дзее ў нас, можа зрабіць непараўнена болей за ўсё, чаго мы просім, альбо пра што думаем,
- 21
- Таму слава ў Царкве ў Хрысьце ва ўсе роды, ад веку да веку. Амін.
|