- 1
- І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
- 2
- у першы месяц, у першы дзень месяца пастаў скінію сходу,
- 3
- і пастаў у ёй каўчэг адкрыцьця, і захіні каўчэг заслонаю;
- 4
- і ўнясі стол і пастаў на ім усе рэчы яго, і ўнясі сьвяцільню і пастаў на ёй лампады яе;
- 5
- і пастаў залаты ахвярнік, каб дыміць перад каўчэгам адкрыцьця, і павесь заслону на ўваходзе ў скінію;
- 6
- і пастаў ахвярнік цэласпаленьня перад уваходам у скінію сходу;
- 7
- і пастаў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і налі ў яго вады;
- 8
- і пастаў двор вакол і павесь заслону ў браме двара.
- 9
- І вазьмі алею памазаньня, і памаж скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяці яе і ўсе прылады яе, і будзе сьвята;
- 10
- памаж ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго і асьвяці ахвярнік, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая;
- 11
- і памаж умывальнік і падножжа яго і асьвяці яго.
- 12
- І прывядзі Аарона і сыноў ягоных да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою;
- 13
- і апрані Аарона ў сьвяшчэннае адзеньне, і памаж яго, і асьвяці яго, каб ён быў сьвятаром Мне.
- 14
- І сыноў ягоных прывядзі, і апрані іх у хітоны,
- 15
- і памаж іх, як памазаў ты бацьку іхняга, каб яны былі сьвятарамі Мне, і памазаньне іх прысьвеціць іх у вечнае сьвятарства ў роды іхнія.
- 16
- І зрабіў Майсей усё: як загадаў яму Гасподзь, так і зрабіў.
- 17
- У першы месяц другога года, у першы дзень месяца пастаўлена скінія.
- 18
- І паставіў Майсей скінію, паклаў падножжы яе, паставіў брусы яе, паклаў жэрдкі і паставіў слупы яе,
- 19
- напяў покрыва над скініяю і паклаў века паверсе гэтага покрыва, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 20
- І ўзяў і паклаў адкрыцьцё ў каўчэг, і ўклаў жэрдкі ў колцы каўчэга, і паклаў века на каўчэг зьверху;
- 21
- і ўнёс каўчэг у скінію, і павесіў заслону, і засланіў каўчэг адкрыцьця, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 22
- І паставіў стол у скініі сходу на паўночным баку скініі, паза заслонаю,
- 23
- і расклаў на ім рад хлябоў перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 24
- І паставіў сьвяцільню ў скініі сходу насупраць стала, на паўднёвым баку скініі,
- 25
- і паставіў лампаду перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 26
- І паставіў залаты ахвярнік у скініі сходу перад заслонаю
- 27
- і задыміў на ім пахучае дымленьне, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 28
- І павесіў заслону пры ўваходзе ў скінію;
- 29
- і ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў скінію сходу і прынёс на ім цэласпаленьні і ахвяру хлебную, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 30
- І паставіў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і наліў у яго вады для абмываньня,
- 31
- і абмывалі зь яго Майсей і Аарон і сыны ягоныя рукі свае і ногі свае;
- 32
- калі яны ўваходзілі ў скінію і падыходзілі да ахавярніка, тады і абмывалі, як загадаў Гасподзь Майсею.
- 33
- І паставіў двор вакол скініі і ахвярніка і павесіў заслону ў браме двара. І так закончыў Майсей дзею.
- 34
- І ўкрыла воблака скінію сходу.
- 35
- І ня мог Майсей увайсьці ў скінію, бо засланяла яго воблака, і слава Гасподняя напаўняла скінію.
- 36
- Калі падымалася воблака ад скініі, тады выпраўляліся ў дарогу сыны Ізраілевыя падчас усяго падарожжа свайго;
- 37
- калі ж не падымалася воблака, дык і яны не выпараўляліся ў дарогу, пакуль яно не падымалася;
- 38
- бо воблака Гасподняе стаяла над скініяй удзень, і агонь быў уначы ў ёй перад вачыма ўсяго дома Ізраілевага падчас усяго падарожжа іхняга.
|