- 1
- Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.
- 2
- Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.
- 3
- Бо хто лічыць, што ён нешта такое, калі ён нішто, той ашуквае самога сябе.
- 4
- Кожны няхай правярае сваю дзею, і тады мецьме пахвалу толькі ў сабе, а ня ў іншым,
- 5
- бо кожны панясе свой цяжар.
- 6
- Той, каго настаўляюць словам, дзяліся ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.
- 7
- Ня крывеце душою: Бог паганьбёны ня бывае. Што пасее чалавек, тое і сажне:
- 8
- хто сее ў плоць сваю, ад плоці пажне прахласьць; а хто сее ў Дух, ад Духа пажне жыцьцё вечнае.
- 9
- Робячы дабро, ня струджваймася: бо ў свой час пажнём, калі не аслабнем.
- 10
- Дык вось, пакуль ёсьць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.
- 11
- Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.
- 12
- Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца толькі дзеля таго, каб унікнуць ганеньняў за крыж Хрыстовы,
- 13
- бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закона, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці;
- 14
- а я не хачу хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, Якім для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.
- 15
- Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а новае стварэньне.
- 16
- Тым, якія чыняць у згодзе з гэтым правілам, мір ім і міласьць, і Ізраілю Божаму.
- 17
- У астатнім, хай ніхто не стурбуе мяне, бо я нашу раны Ісусавыя на целе маім.
- 18
- Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.
|