- 1
- Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.
- 2
- Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
- 3
- Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
- 4
- Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
- 5
- Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
- 6
- Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
- 7
- Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.
- 8
- Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;
- 9
- ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
- 10
- Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.
- 11
- З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах
- 12
- і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.
- 13
- Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,
- 14
- Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.
- 15
- Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,
- 16
- Евусэй, Амарэй, Гергесэй,
- 17
- Эвэй, Аркей, Сінэй,
- 18
- Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,
- 19
- і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
- 20
- Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.
- 21
- Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.
- 22
- Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.
- 23
- Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.
- 24
- Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.
- 25
- У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.
- 26
- Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
- 27
- Гадарама, Узала, Дыклу,
- 28
- Авала, Авімаіла, Шэву,
- 29
- Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.
- 30
- Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.
- 31
- Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.
- 32
- Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
|