- 1
- На ўсёй зямлі была адна мова і адна гаворка.
- 2
- Рушыўшы з усходу, яны знайшлі ў зямлі Сэнаар раўніну і пасяліліся там.
- 3
- І сказалі адно аднаму: наробім цэглы і абпалім агнём. І стала ў іх цэгла замест камянёў, а земляная смала замест вапны.
- 4
- І сказалі яны: збудуем сабе горад і вежу, вышынёю да нябёсаў, і зробім сабе імя, перш чым расьсеемся па ўлоньні ўсёй зямлі.
- 5
- І сышоў Гасподзь паглядзець горад і вежу, што будавалі сыны людзкія.
- 6
- І сказаў Гасподзь: вось, адзін народ, і адна ў іх мова; і вось, што пачалі яны рабіць, і не адстануць ад таго, што задумалі рабіць;
- 7
- сыдзем жа і зьмяшаем там мову іхнюю, так каб адзін не разумеў гаворкі другога.
- 8
- І расьсеяў іх Гасподзь адтуль па паверхні ўсёй зямлі; і яны перасталі будаваць горад.
- 9
- Таму дадзена яму імя: Вавілон, бо так зьмяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль расьсеяў іх Гасподзь па ўсёй зямлі.
- 10
- Вось радавод Сіма: Сіму было сто гадоў і спарадзіў Арфаксада, праз два гады пасьля патопу;
- 11
- пасьля нараджэньня Арфаксада Сім жыў пяцьсот гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 12
- Арфаксад жыў трыццаць пяць гадоў і спарадзіў Салу.
- 13
- Пасьля нараджэньня Салы Арфаксад жыў чатырыста тры гады і спарадзіў сыноў і дачок.
- 14
- Сала жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Эвэра.
- 15
- Пасьля нараджэньня Эвэра Сала жыў чатырыста тры гады і спарадзіў сыноў і дачок.
- 16
- Эвэр жыў трыццаць чатыры гады і спарадзіў Фалека.
- 17
- Пасьля нараджэньня Фалека Эвэр жыў чатырыста трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 18
- Фалек жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Рагава.
- 19
- Пасьля нараджэньня Рагава Фалек жыў дзьвесьце дзевяць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 20
- Рагаў жыў трыццаць два гады і спарадзіў Саруха.
- 21
- Пасьля нараджэньня Саруха Рагаў жыў дзьвесьце сем гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 22
- Сарух жыў трыццаць гадоў і спарадзіў Нахора.
- 23
- Пасьля нараджэньня Нахора Сарух жыў дзьвесьце гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 24
- Нахор жыў дваццаць дзевяць гадоў і спарадзіў Тару.
- 25
- Пасьля нараджэньня Тары Нахор жыў сто дзевятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дачок.
- 26
- Тара жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Абрама; Нахора і Арана.
- 27
- Вось радавод Тары: Тара спарадзіў Абрама, Нахора і Арана. Аран спарадзіў Лота.
- 28
- І памёр Аран пры Тары, бацьку сваім, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім.
- 29
- Абрам і Нахор узялі сабе жонак; імя жонкі Абрамавай: Сара; імя жонкі Нахоравай: Мілка, дачка Арана, бацькі Мілкі і бацькі Іскі.
- 30
- І Сара была няплодная і бязьдзетная.
- 31
- І ўзяў Тара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Аранавага, унука свайго, і Сару, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў зь імі з Ура Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую; але дайшоўшы да Харана, яны спыніліся там.
- 32
- І было дзён жыцьця Тары дзьвесьце пяць гадоў, і памёр Тара ў Харане.
|