- 1
- Вось радавод Ісава, ён жа Эдом.
- 2
- Ісаў узяў сабе жонак з дачок Ханаанскіх: Аду, дачку Элона Хэтэяніна, і Алівэму, дачку Аны, сына Цывэона Эвэяніна,
- 3
- і Васэмату, дачку Ізмаіла, сястру Наваёта.
- 4
- Ада нарадзіла Ісаву Эліфаза. Васэмата нарадзіла Рагуіла,
- 5
- Алівэма нарадзіла Еуса, Еглома і Карэя. Гэта сыны Ісава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаанскай.
- 6
- І ўзяў Ісаў жонак сваіх і сыноў сваіх і дачок сваіх, і ўсіх людзей дома свайго, і статкі свае і ўсё быдла сваё, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён набыў у зямлі Ханаанскай, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якава, брата свайго;
- 7
- бо маёмасьць іхняя была такая вялікая, што яны не маглі жыць разам, і зямля вандраваньня іхняга не ўмяшчала іх, ад мноства статкаў іхніх.
- 8
- І пасяліўся Ісаў на гары Сэір. Ісаў, ён жа Эдом.
- 9
- І вось радаслоўнік Ісава, бацькі Ідумэяў, на гары Сэір.
- 10
- Вось імёны сыноў Ісававых: Эліфаз, сын Ады, жонкі Ісававай, і Рагуіл, сын Васэматы, жонкі Ісававай.
- 11
- У Эліфаза былі сыны: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
- 12
- А Тамна была наложніца Эліфаза, сына Ісававага, і нарадзіла Эліфазу Амаліка. Вось сыны Ады, жонкі Ісававай.
- 13
- І вось сыны Рагуіла: Нахат і Зэрах, Шама і Міза. Гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
- 14
- І гэтыя сыны былі Алівэмы, дачкі Аны, сына Цэвэонавага, жонкі Ісававай: яна нарадзіла Ісаву Еуса, Еглома і Карэя.
- 15
- Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ,
- 16
- старэйшына Карэй, старэйшына Гатам, старэйшына Амалік. Гэтыя старэйшыны Эліфазавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Ады.
- 17
- Гэтыя сыны Рагуіла, сына Ісававага: старэйшына Нахат, старэйшына Зэрах, старэйшына Шама, старэйшына Міза. Гэта старэйшыны Рагуілавыя ў зямлі Эдома; гэта сыны Васэматы, жонкі Ісававай.
- 18
- Гэта сыны Алівэмы, жонкі Ісававай: старэйшына Еус, старэйшына Еглом, старэйшына Карэй. Гэта старэйшыны Алівэмы, дачкі Аны, жонкі Ісававай.
- 19
- Вось сыны Ісава, і вось старэйшыны іх. Гэта Эдом.
- 20
- Гэта сыны Сэіра Харэяніна, якія жылі ў зямлі той: Лотан, Шовал, Цывэон, Ана,
- 21
- Дышон, Эцэр і Дышан. Гэтыя старэйшыны Харэяў, сыноў Сэіра, у зямлі Эдома.
- 22
- Сыны Лотана былі: Хоры і Геман; а сястра ў Лотана: Тамна.
- 23
- Гэтыя сыны Шовала: Алван, Манахат, Эвал, Шэфо і Онам.
- 24
- Гэтыя сыны Цывэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў цёплыя воды ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывэона, бацькі свайго.
- 25
- Гэтыя дзеці Аны: Дышон і Алівэма, дачка Аны.
- 26
- Гэтыя сыны Дышона: Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.
- 27
- Гэтыя сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан.
- 28
- Гэтыя сыны Дышана: Уц і Аран.
- 29
- Гэтыя старэйшыны Харэяў: старэйшына Лотан, старэйшына Шовал, старэйшына Цывэон, старэйшына Ана,
- 30
- старэйшына Дышон, старэйшына Эцэр, старэйшына Дышан. Вось старэйшыны Харэяў, паводле старэйшынства іхняга ў зямлі Сэір.
- 31
- Вось цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней валадараньня цароў і сыноў Ізраілевых:
- 32
- валадарыў у Эдоме Бэла, сын Вэораў, а імя горада яго Дынгава.
- 33
- І памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Васоры.
- 34
- Памёр Ёваў, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцянаў.
- 35
- І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які разьбіў Мадыяніцянаў на полі Маава: імя горада яго Авіт.
- 36
- І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.
- 37
- І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл з Рэхавота, што каля ракі.
- 38
- І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
- 39
- І памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада яго Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавээль, дачка Матрэды, сына Мэзагава.
- 40
- Гэтыя імёны старэйшых Ісававых, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясьцінаў іхніх, паводле імёнаў іхніх: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,
- 41
- старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,
- 42
- старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,
- 43
- старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія, паводле іх селішчаў, у зямлі валоданьня іхняга. Вось Ісаў, бацька Ідумэяў.
|