- 1
- І скажаш у той дзень: слаўлю Цябе, Госпадзе; Ты гневаўся на мяне, але адвёў гнеў Твой і суцешыў мяне.
- 2
- Вось, Бог - ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь - сіла мая, і песьня мая - Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем.
- 3
- І ў радасьці будзеце чэрпаць ваду з крыніц збавеньня,
- 4
- і скажаце ў той дзень: слаўце Госпада, заклікайце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Яго; нагадвайце, што вялікае імя Яго;
- 5
- сьпявайце Госпаду, бо Ён учыніў вялікае, - хай ведаюць гэта на ўсёй зямлі.
- 6
- Весяліся і радуйся, жыхарка Сіёна, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраілеў.
|