- 1
- Прароцтва пра Маава. - Так! уначы будзе зруйнаваны Ар-Мааў і зьнішчаны; так! уначы будзе зруйнаваны Кір-Мааў і зьнішчаны!
- 2
- Ён узыходзіць да Баіта і Дывона, узыходзіць на вышыні, каб плакаць; Мааў галосіць над Нэво і Мэдэваю; ва ўсіх іх астрыжаныя галовы, ва ўсіх паголеныя бароды.
- 3
- На вуліцах яго падпярэзваюцца вярэтаю; на дахах яго і на плошчах яго ўсё галосіць, тоне ў сьлёзах.
- 4
- І лямантуе Эсэвон і Элеала: голас іх чуецца да самай Яацы; за імі і воіны Маава галосяць; душа яго абурана ў ім.
- 5
- Галосіць сэрца маё па Мааве; уцякаюць зь яго да Сігора, да трэцяй Эглы; ідуць на ўсход Лухіцкі з плачам; па дарозе Харанаім з плачам; па дарозе Харанаімскай страшэнна лямантуючы;
- 6
- бо воды Німрыма счэзьлі, лугі засохлі, трава выгарэла, - прапала зялёнае.
- 7
- Таму яны рэшткі сабранага і ашчаджанага імі пераносяць за раку Аравійскую.
- 8
- Бо лямант па ўсіх межах Маава, да Эглайма плач ягоны;
- 9
- бо воды Дымона напоўніліся крывёю, і Я навяду на Дымон яшчэ новае, - ільвоў на ўцекачоў з Маава і на тых, што засталіся ў краіне.
|