- 1
- Вось, усё гэта бачыла вока маё, чула вуха маё і зьмеціла сабе.
- 2
- Колькі ведаеце вы, ведаю і я: я ня ніжэйшы за вас.
- 3
- Але я да ‹сяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам.
- 4
- А вы плетуны хлусні; усе вы бескарысныя лекары.
- 5
- О, калі б толькі вы маўчалі! гэта было б залічана вам у мудрасьць.
- 6
- Выслухайце ж разважаньні мае і ўдумайцеся ў пярэчаньне вуснаў маіх.
- 7
- Ці трэба было вам дзеля Бога гаварыць няпраўду і дзеля Яго гаварыць ману?
- 8
- Ці трэба было вам быць заўгодным Яму і за Бога так спрачацца?
- 9
- Ці добра будзе, калі Ён выпрабуе вас? Ці ашукаеце Яго, як ашукваюць чалавека?
- 10
- Строга пакарае Ён вас, хоць вы і патайна крывадушнічаеце.
- 11
- Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не нападае на вас?
- 12
- Напаміны вашыя падобныя на попел, апоры вашыя - апоры гліняныя.
- 13
- Замоўкніце перад мною, і я буду гаварыць, што б ні напаткала мяне.
- 14
- Навошта мне турзаць цела маё зубамі маімі і душу маю класьці ў руку маю?
- 15
- Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца; я хацеў бы толькі адстояць шляхі мае прад абліччам Ягоным!
- 16
- І гэта ўжо ў апраўданьне мне, таму што крывадушнік ня пойдзе прад аблічча Ягонае!
- 17
- Выслухайце ж уважліва слова маё і тлумачэньне маё вушамі вашымі.
- 18
- Вось, я завёў судовую справу: ведаю, што праўда мая.
- 19
- Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух.
- 20
- Дваяка толькі не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:
- 21
- адвядзі ад мяне руку Тваю, і жах Твой хай не трасе мяне.
- 22
- Тады кліч, і я буду адказваць, альбо буду гаварыць я, а Ты адказвай мне.
- 23
- Колькі ў мяне заганаў і грахоў? пакажы мне беззаконьне маё і грэх мой.
- 24
- Навошта хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне ворагам Тваім?
- 25
- Ці не сарваную лісьцінку Ты расьціраеш і ці ня сухую саломіну перасьледуеш?
- 26
- Бо Ты пішаш на мяне горкае і залічваеш мне грахі маладосьці маёй,
- 27
- і ставіш у калодку ногі і прасочваеш усе сьцежкі мае, - гонішся па сьлядах ног маіх.
- 28
- А ён, як цьвіль, распадаецца, як вопратка, сточаная мольлю.
|