- 1
- І адказваў Ёў і сказаў:
- 2
- выслухайце ўважліва слова маё, і гэта будзе мне суцяшэньнем ад вас.
- 3
- Патрывайце мяне, і я буду гаварыць; а пасьля таго, як пагавару, насьміхайцеся.
- 4
- Хіба да чалавека слова маё? як жа мне і не маладушнічаць?
- 5
- Паглядзеце на мяне і жахнецеся, і пакладзеце палец на вусны.
- 6
- Як толькі я згадаю, - уздрыгваю, і трымценьне абдымае цела маё.
- 7
- Чаму беззаконныя жывуць, дасягаюць старасьці, ды і сілаю моцныя?
- 8
- Дзеці іхнія зь імі перад абліччам ў іх, і ўнукі іхнія перад вачыма ў іх.
- 9
- Дамы іхнія ўбясьпечаны ад страху, і няма жазла Божага на іх.
- 10
- Бык іхні апладняе і ня выкідае, карова іхняя зачынае, і ня скідае.
- 11
- Як статак, выпускаюць яны малечу сваю, і дзеці іхнія скачуць.
- 12
- Усклікаюць пад тымпан і цытру і весяляцца пад жалейку;
- 13
- бавяць дні свае ў шчасьці і імгненна сыходзяць у апраметную.
- 14
- А тым часам яны кажуць Богу: адыдзі ад нас, ня хочам мы ведаць шляхоў Тваіх!
- 15
- што нам Усеўладны, каб слугаваць Яму? і якая карысьць хінуцца да Яго?
- 16
- Бачыш, шчасьце іхняе не ад іхніх рук. - Парада бязбожных, будзь далёкая ад мяне!
- 17
- Ці часта тухне сьвяцільня ў беззаконных, і нападае на іх бяда, і Ён дае ім на долю пакуты ў гневе Сваім?
- 18
- Яны павінны быць, як саломінка перад ветрам, і як мякіна, якую нясе віхура.
- 19
- Скажаш: Бог ашчаджае дзецям ягоным няшчасьце ягонае. - Хай аддасьць ён яму самому, каб ён гэта ведаў.
- 20
- Хай яго вочы ўбачаць няшчасьце ягонае, і хай ён сам п'е ад гневу ‹сеўладнага.
- 21
- Бо які яму клопат да дому свайго пасьля яго, калі лік месяцаў ягоных скончыцца?
- 22
- Але ці Бога вучыць мудрасьці, калі Ён судзіць і вышніх?
- 23
- Адзін памірае ў самай поўніцы сілы сваёй, цалкам спакойны і мірны;
- 24
- нутроба ягоная поўная тлушчу, і косткі ягоныя напоены мозакам.
- 25
- А другі памірае з душою засмучанаю, не зазнаўшы дабра.
- 26
- І яны разам будуць ляжаць у пыле, і чэрві пакрыюць іх.
- 27
- Ведаю я вашыя думкі і ўлоўкі, якія вы супраць мяне плецяце.
- 28
- Вы скажаце: дзе дом князя, і дзе намёт, у якім жылі беззаконныя?
- 29
- Хіба вы ня пыталіся ў вандроўнікаў і не знаёмыя зь іхнімі назіраньнямі,
- 30
- што ў дзень пагібелі літаваны бывае злодзей, у дзень гневу адводзіцца ўбок?
- 31
- Хто паставіць яму перад аблічча ягонае шлях ягоны, і хто аддасьць яму за тое, што ён учыняў?
- 32
- Яго праводзяць да магілы і на яго магіле ставяць варту.
- 33
- Салодкія яму камлыгі даліны, і за ім ідзе натоўп людзей, а тым, што ідуць перад ім, ліку няма.
- 34
- Як жа вы хочаце суцяшаць мяне пустым? У вашых адказах застаецца толькі мана.
|