- 1
- І адказваў Таманіцянін і сказаў:
- 2
- хіба можа чалавек рабіць карысьць Богу? Разумны робіць карысьць сабе самому.
- 3
- Якая прыемнасьць Усеўладнаму з таго, што ты праведны? І ці будзе Яму выгода з таго, што ты трымаеш дарогі твае ў беззаганнасьці?
- 4
- Няўжо Ён, баючыся цябе, уступіць з табою ў спаборніцтва, пойдзе судзіцца з табою?
- 5
- Праўда, злосьць твая вялікая, і беззаконьням тваім няма краю.
- 6
- Праўда, ты браў заклад у братоў тваіх ні за што і з паўголых здымаў вопратку.
- 7
- Стомленаму смагаю не падаваў вады напіцца і галоднаму адмаўляўся даць хлеба;
- 8
- а чалавеку дужаму ты даваў зямлю, і заможны сяліўся на ёй.
- 9
- Удоваў ты адсылаў ні з чым і сіротаў пакідаў з пустымі рукамі.
- 10
- За тое вакол цябе петлі, і скалануў цябе нечаканы жах,
- 11
- альбо цемра, у якой ты нічога ня бачыш, і мноства водаў пакрыла цябе.
- 12
- Ці ня вышэй за нябёсы Бог? паглядзі ўгору на зоркі, як яны высока!
- 13
- І ты кажаш: што ведае Бог? ці можа Ён судзіць праз цемру?
- 14
- Хмары - заслона Ягоная, так што Ён ня бачыць, а ходзіць толькі па нябесным коле.
- 15
- Няўжо ты трымаешся шляху старажытных, па якім ішлі людзі беззаконныя,
- 16
- якія раней часу былі зьнішчаны, калі вада разлілася пад аснову іхнюю?
- 17
- Яны казалі: адыдзі ад нас! І што зрабіў ім Усеўладны?
- 18
- А Ён напаўняў дамы іхнія дабром. Але рада бязбожных будзь далёка ад мяне!
- 19
- Бачылі праведнікі і радаваліся, і беззаганны сьмяяўся зь яго:
- 20
- вораг наш зьнішчаны, а што засталося пасьля іх, тое пажэр агонь.
- 21
- Зблізіся ж зь Ім - і будзеш спакойны: праз гэта прыйдзе да цябе дабро.
- 22
- Прымі з вуснаў Ягоных закон і пакладзі слова Ягонае ў сэрца тваё.
- 23
- Калі ты зьвернешся да ‹сеўладнага, дык зноў уладзішся, адвядзеш беззаконьне ад намёта твайго
- 24
- і будзеш кідаць у пыл бліскучы метал, і ў каменьне патокаў - золата Афірскае.
- 25
- І будзе ‹сеўладны тваім золатам і бліскучым срэбрам у цябе,
- 26
- бо тады будзеш радавацца ва ‹сеўладным і падымеш да Бога аблічча тваё.
- 27
- Памолішся Яму, і Ён пачуе цябе, і ты выканаеш абяцаньні твае.
- 28
- Замысьліш намер, і ён зьдзейсьніцца ў цябе, над дарогамі тваімі будзе зьзяць сьвятло.
- 29
- Калі хто зьнішчаны будзе, ты скажаш: узвышэньне! і Ён уратуе таго, хто панік абліччам,
- 30
- выбавіць і небязьвіннага, і ён выратуецца чысьцінёю рук тваіх.
|