- 1
- І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
- 2
- улада і страх у Яго; Ён творыць сьвет на вышынях Сваіх!
- 3
- Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
- 4
- І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай?
- 5
- Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі.
- 6
- Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль.
|