- 1
- І адказваў Ёў і сказаў:
- 2
- як ты дапамог бясьсіламу, падтрымаў мышцу нямоглага!
- 3
- Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!
- 4
- Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе?
- 5
- Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх.
- 6
- Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону.
- 7
- Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.
- 8
- Ён заключае воды ў аблоках Сваіх, і воблака не расьсядаецца пад імі.
- 9
- Ён паставіў трон Свой, расхінуў над ім воблака Сваё.
- 10
- Рысу правёў над паверхняю вады, да межаў сьвятла зь цемраю.
- 11
- Слупы нябёсаў дрыжаць і жахаюцца ад грозьбы Ягонай.
- 12
- Сілаю Сваёю хвалюе мора і розумам Сваім змагае ягоную дзёрзкасьць.
- 13
- Ад духу Ягонага - цудоўнасьць неба; рука Ягоная ўтварыла борздага скарпіёна.
- 14
- Вось, гэта частка шляхоў Ягоных; і як мала мы чулі пра Яго! А гром магутнасьці Ягонай хто можа зразумець?
|