- 1
- І гаварыў далей Ёў сваё ўзьнёслае слова і сказаў:
- 2
- жывы Бог, Які пазбавіў мяне суду, і ‹семагутны, Які засмуціў душу маю,
- 3
- што, пакуль яшчэ дыханьне маё ўва мне і дух Божы ў ноздрах маіх,
- 4
- ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня вымавіць ілжы!
- 5
- Я далёкі ад таго, каб прызнаць вас справядлівымі; пакуль не памру, не саступлю беззаганнасьці маёй.
- 6
- Моцна трымаў я праўду маю і ня ўпушчу яе; не папракне мяне сэрца маё праз усе дні мае.
- 7
- Вораг мой будзе, як бязбожнік, і паўсталы супроць мяне, як беззаконьнік.
- 8
- Бо якая надзея крывадушніку, калі возьме, калі вырве Бог душу ягоную?
- 9
- Ці пачуе Бог лямант ягоны, калі прыйдзе на яго бяда?
- 10
- Ці будзе ён суцяшацца ‹семагутным і заклікаць Бога ў любы час?
- 11
- Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва ‹семагутнага, ня ўтою.
- 12
- Вось, усе вы і самыя бачылі; і навошта вы столькі пустасловіце?
- 13
- Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога, і спадчына, якую атрымліваюць ад Усеўладнага прыгнятальнікі.
- 14
- Калі памнажаюцца сыны ягоныя, дык пад меч; і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.
- 15
- Тых, што засталіся пасьля яго, сьмерць зьвядзе ў магілу, і ўдовы іхнія ня будуць плакаць.
- 16
- Калі ён набярэ кучы срэбра, як пылу, і нарыхтуе вопраткі, як гразі,
- 17
- дык ён нарыхтуе, а апранацца будзе праведнік, і срэбра атрымае сабе ў долю беспахібнік.
- 18
- Ён будуе, як моль, дом свой і, як вартаўнік, робіць сабе будан;
- 19
- кладзецца спаць багатым і такім не ўстае; расплюшчвае вочы свае, і ён ужо ня той.
- 20
- Як воды, спасьцігнуць яго жахі; уначы падхопіць яго бура.
- 21
- Падыме яго ўсходні вецер і панясе, і ён порстка пабяжыць ад яго.
- 22
- Памкнецца на яго і не пашкадуе, як бы ён ні высільваўся, каб уцячы ад рукі ягонай.
- 23
- Пляснуць па ім рукамі і пасьвішчуць над ім зь месца ягонага!
|