- 1
- І загадаў Гасподзь вялікаму кіту праглынуць Ёну; і быў Ёна ў чэраве гэтага кіта тры дні і тры ночы.
- 2
- І памаліўся Ёна Госпаду Богу свайму з чэрава кіта
- 3
- і сказаў: "да Госпада заклікаў я ў смутку маім, - і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, - і Ты пачуў голас мой.
- 4
- Ты ўкінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і патокі акружылі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае праходзілі над мною.
- 5
- І я сказаў: адкінуты я ад вачэй Тваіх, аднак я зноў убачу сьвяты храм Твой.
- 6
- Абнялі мяне воды да душы маёй, бездань замкнула мяне; марскою травою абвіта была галава мая.
- 7
- Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла.
- 8
- Калі зьнемагла ўва мне душа мая, я ўспомніў пра Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да храма сьвятога Твайго.
- 9
- Пашаноўцы марных і фальшывых божышчаў пакінулі Мілажальнага свайго,
- 10
- а я голасам хвалы прынясу Табе ахвяру; што абяцаў, выканаю. У Госпада выратаваньне!"
- 11
- І сказаў Гасподзь кіту, і ён выкінуў Ёну на сушу.
|