- 1
- Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;
- 2
- паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень;
- 3
- на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі,
- 4
- потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа.
- 5
- А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана;
- 6
- адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага;
- 7
- потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела;
- 8
- адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач;
- 9
- ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым;
- 10
- потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну;
- 11
- адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора.
- 12
- Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў.
- 13
- І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.
- 14
- І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых.
- 15
- Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра.
- 16
- І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.
- 17
- І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.
- 18
- І сталася, як яна мела ісьці, дык яна намовіла яго прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?
- 19
- Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія.
- 20
- Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх:
- 21
- гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,
- 22
- Кіна, Дымона, Адада,
- 23
- Кедэс, Асор і Ітнан,
- 24
- Зіф, Тэлэм і Валот,
- 25
- Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор,
- 26
- Амам, Шэма і Малада,
- 27
- Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет,
- 28
- Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя,
- 29
- Ваала, Іім і Ацэм,
- 30
- Элталад, Кесід і Хорма,
- 31
- Цыклаг, Мадмана і Сансана,
- 32
- Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі.
- 33
- На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,
- 34
- Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам,
- 35
- Ярмут, Адалам, Соха і Азэка,
- 36
- Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 37
- Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад,
- 38
- Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,
- 39
- Лахіс, Вацкат і Эглон,
- 40
- Хабон, Лахмас і Хітліс,
- 41
- Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 42
- Ліўна, Этэр і Ашан,
- 43
- Іфтах, Ашна і Нэцыў,
- 44
- Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
- 45
- Экрон за залежнымі ад яго і сёламі яго,
- 46
- І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх,
- 47
- Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.
- 48
- На горах: Шамір, Ятыр і Соха,
- 49
- Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір,
- 50
- Анат, Эштэма і Анім,
- 51
- Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі.
- 52
- Араў, Дума і Эшан,
- 53
- Янум, Бэт-Тапуах і Афэка,
- 54
- Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.
- 55
- Маон, Карміл, Зіф і Юта,
- 56
- Іўзрээль, Ёкдам і Занаах,
- 57
- Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі.
- 58
- Халхуд, Бэт-Цур і Гедор,
- 59
- Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
- 60
- Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.
- 61
- У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха,
- 62
- Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.
- 63
- А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.
|