- 1
- Калі ўвесь народ перайшоў празь Ярдан, Гасподзь сказаў Ісусу:
- 2
- вазьмеце сабе з народу дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з племя,
- 3
- і дайце ім загад і скажэце: вазьмеце сабе адсюль, зь сярэдзіны Ярдана, дзе стаялі ногі сьвятароў нерухома, дванаццаць камянёў, і перанясеце іх з сабою, і пакладзеце іх на начлезе, дзе начавацьмеце гэтай ночы.
- 4
- Ісус заклікаў дванаццаць чалавек, якіх назначыў з сыноў Ізраілевых, па адным чалавеку з племя,
- 5
- І сказаў ім Ісус: ідзеце перад каўчэгам Госпада Бога вашага ў сярэдзіну Ярдана і пакладзеце на плячо сваё кожны па адным камені, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых,
- 6
- каб яны былі ў вас знакам; калі спытаюцца ў вас у будучым сыны вашыя і скажуць: "навошта ў вас гэтыя камяні?"
- 7
- вы скажаце ім: "у памяць таго, што вада Ярдана падзялілася перад каўчэгам запавета Госпада; калі ён пераходзіў празь Ярдан, тады вада Ярдана падзялілася"; такім чынам камяні гэтыя будуць сынам Ізраілевым помнікам навекі.
- 8
- І зрабілі сыны Ізраілевыя так, як загадаў Ісус: узялі дванаццаць камянёў зь Ярдана, як казаў Гасподзь Ісусу, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых, і перанесьлі іх з сабою на начлег, і паклалі іх там.
- 9
- І дванаццаць камянёў паставіў Ісус сярод Ярдана на месцы, дзе стаялі ногі сьвятароў, якія несьлі каўчэг запавета. Ён там і да сёньня.
- 10
- Сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, стаялі сярод Ярдана, пакуль не закончана было ўсё, што Гасподзь загадаў народу - так, як наказваў Майсей Ісусу; а народ тым часам сьпешна пераходзіў.
- 11
- Калі ўвесь народ перайшоў, тады перайшоў і каўчэг запавета Гасподняга, і сьвятары перад народам;
- 12
- і сыны Рувіма і Гада і палавіна племя Манасіінага перайшлі ўзброеныя паперадзе сыноў Ізраілевых, як ім казаў Майсей.
- 13
- Каля сарака тысяч узброеных на бітву перайшло перад Госпадам на раўніны Ерыхонскія, каб біцца.
- 14
- У той дзень праславіў Гасподзь Ісуса на вачах ва ўсяго Ізраіля, і пачалі баяцца яго, як баяліся Майсея ва ўсе дні жыцьця ягонага.
- 15
- І сказаў Гасподзь Ісусу, кажучы:
- 16
- загадай сьвятарам, якія нясуць каўчэг сьведчаньня, выйсьці зь Ярдана.
- 17
- Ісус загадаў сьвятарам і сказаў: выйдзіце зь Ярдана.
- 18
- І калі сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, выйшлі зь Ярдана, дык, як толькі ступакі ног іхншіх крануліся сухога, вада Ярдана памкнулася па сваім месцы і пайшла, як учора і заўчора, паверх усіх берагоў сваіх,
- 19
- І выйшаў народ зь Ярдана на дзясятым дні першага месяца і атабарыўся ў Галгале, на ўсходнім баку Ерыхона.
- 20
- І дванаццаць камянёў, якія ўзялі яны зь Ярдана, Ісус паставіў у Галгале
- 21
- і сказаў сынам Ізраілевым: калі спытаюцца ў будучым сыны вашыя ў бацькоў сваіх: "што азначаюць гэтыя камяні?",
- 22
- скажэце сынам вашым: "Ізраіль перайшоў празь Ярдан гэты па сухім";
- 23
- бо Гасподзь Бог ваш высушыў воды Ярдана дзеля вас, пакуль вы не перайшлі яго, гэтак сама, як Гасподзь Бог ваш зрабіў з Чэрмным морам, якое высушыў перад вамі, пакуль мы не перайшлі яго,
- 24
- каб усе народы зямлі даведаліся, што рука Гасподняя моцная, і каб вы баяліся Госпада Бога вашага ва ўсе дні.
|