- 1
- Успомні, Госпадзе, што над намі зьдзейсьнілася; паглядзі, падзівіся на паганьбеньне нашае:
- 2
- спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя - да іншапляменцаў;
- 3
- Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя - аўдавелі.
- 4
- Ваду сваю п'ем за срэбра, дровы нашыя нам за грошы даюць.
- 5
- Нас паганяюць у карак, мы працуем - і ня маем спачыну.
- 6
- Працягваем руку да Егіпцянаў, да Асірыянаў, каб наесьціся хлеба.
- 7
- Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.
- 8
- Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй.
- 9
- Свой хлеб здабываем з пагрозай жыцьцю ад меча.
- 10
- Счарнела, як печ, нашая скура ад пякучага голаду
- 11
- Жанок на Сіёне няславяць, дзяўчат - у гарадах Юдэйскіх.
- 12
- Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны.
- 13
- Юнакоў бяруць да жорнаў, і падлеткі падаюць пад ношкамі дроў.
- 14
- Старцы не сядзяць больш каля варотаў; хлапцы не сьпяваюць.
- 15
- Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся.
- 16
- Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі!
- 17
- Ад гэтага вось зьнемаглося нашае сэрца; ад гэтага нашыя вочы зацьміліся.
- 18
- Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй.
- 19
- Ты, Госпадзе, жывеш вечна; трон твой - род у род.
- 20
- Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час?
- 21
- Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся; абнаві дні нашыя, як спрадвеку было.
- 22
- Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры?
|