- 1
- І жылі начальнікі народу ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах.
- 2
- І дабраславіў народ усіх, якія з добрай волі згадзіліся жыць у Ерусаліме.
- 3
- Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме, - а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых;
- 4
- у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса,
- 5
- і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія.
- 6
- Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шасьцьдзясят восем, людзі выдатныя.
- 7
- І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі,
- 8
- і за ім Габай, Салай - дзевяцьсот дваццаць восем.
- 9
- Ёіль, сын Зіхры, быў начальнікам над імі, а Юда, сын Сэнуі, быў другі над горадам.
- 10
- Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін.
- 11
- Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым,
- 12
- і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым - васямсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі
- 13
- і браты ягоныя, узначальцы пакаленьняў - дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахая, сын Мэшылэмота, сын Імэра,
- 14
- і браты ягоныя, людзі выдатныя - сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма.
- 15
- А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі, сын Вунія,
- 16
- і Шаўтай, і Ёзавад з узначальцаў лявітаў па зьнешніх справах дома Божага,
- 17
- і Матанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна.
- 18
- Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры.
- 19
- А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамы - сто семдзесят два.
- 20
- Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле.
- 21
- А нэтынэі жылі ў Афэле; над нэтынэямі Цыха і Гішфа.
- 22
- Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме былі Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым,
- 23
- бо ад цара быў пра іх адмысловы загад, і назначана было на кожны дзень сьпевакам пэўнае ўтрыманьне.
- 24
- І Пэтахія, сын Мэшэзавэда, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу.
- 25
- З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад іх гарадах, у Дывоне і залежных ад іх гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго,
- 26
- у Ешуе, у Маладзе і ў Бэт-Палеце,
- 27
- у Хацар-Шуале, у Вірсавіі і залежных ад яе гарадах,
- 28
- у Сэкелазе, у Мэхоне і залежных ад яе гарадах,
- 29
- у Эн-Рымоне, у Цоры і ў Ярмуце,
- 30
- у Занаасе, Адаламе і вёсках іх, у Лахісе і на палях яго, у Азэцы і залежных ад яе гарадах. Яны разьмясьціліся ад Вірсавіі і да даліны Эномавай.
- 31
- Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах,
- 32
- у Анатоце, Нове, Ананіі,
- 33
- Гацоры, Раме, Гітаіме,
- 34
- Хадыдзе, Цэваіме, Нэвалаце,
- 35
- Лодзе, Она, у даліне Харашыме.
- 36
- І лявіты мелі жытло сваё ў дзялянках Юды і Веньяміна.
|