1
І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
2
палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
3
ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон;
4
з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
5
І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
6
ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
7
ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
8
ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
9
ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
10
ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
11
ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;
12
ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;
13
ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;
14
ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;
15
ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.
16
Гэта - выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.
17
І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,
18
і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,
19
як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.
20
І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
21
налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.
22
Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
23
налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.
24
Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
25
налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.
26
Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
27
налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.
28
Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
29
налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
30
Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
31
налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.
32
Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
33
налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.
34
Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
35
налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36
Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
37
налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.
38
Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
39
налічана ў калене Данавым шэсьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
40
Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
41
налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.
42
Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,
43
налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44
Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля - дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.
45
І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,
46
і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
47
А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.
48
І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
49
Толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;
50
а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;
51
і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.
52
Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;
53
а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцьця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцьця.
54
І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.