- 1
- І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы:
- 2
- зрабі сабе дзьве срэбраныя трубы, каваныя зрабі іх, каб яны служылі табе на скліканьне супольства і каб здымаць табары;
- 3
- калі затрубяць у іх, зьбярэцца да цябе ўсё супольства да ўваходу ў скінію сходу:
- 4
- калі ў адну трубу затрубяць, зьбяруцца да цябе князі і тысячнікі Ізраільскія;
- 5
- калі затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з усходу;
- 6
- калі другі раз затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з поўдня; трывогу няхай трубяць, калі яны выпраўляюцца ў дарогу;
- 7
- а калі трэба склікаць сход, трубеце, але ня трывогу;
- 8
- сыны Ааронавыя, сьвятары, павінны трубіць у трубы: гэта будзе вам пастанова вечная ў роды вашыя;
- 9
- і калі пойдзеце на вайну ў зямлі вашай супроць ворага, які наступацьме на вас, трубеце трывогу ў трубы, - і будзеце ўспомненыя перад Госпадам, Богам вашым, і ўратаваныя будзеце ад ворагаў вашых;
- 10
- і ў дзень весялосьці вашай, і ў сьвяты вашыя, і ў час маладзікоў вашых трубеце ў трубы пры цэласпаленьнях вашых і пры мірных ахвярах вашых, - і гэта будзе нагадваць пра вас перад Богам вашым. Я Гасподзь, Бог ваш.
- 11
- На другі год, у другі месяц, на дваццаты дзень месяца, паднялося воблака ад скініі адкрыцьця;
- 12
- і выправіліся сыны Ізраілевыя па табарах сваіх з пустыні Сінайскай, і спынілася воблака ў пустыні Фаран.
- 13
- І падняліся яны першы раз, па загадзе Гасподнім, дадзеным праз Майсея.
- 14
- Падняты быў найперш прапар сыноў Юдавых па рушэньнях іхніх; над рушэньнем іхнім Наасон, сын Амінадаваў;
- 15
- і над рушэньнем племені сыноў Ісахаравых Натанаіл, сын Цуараў;
- 16
- і над рушэньнем племені сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў.
- 17
- І зьнята была скінія, і пайшлі сыны Гірсонавыя і сыны Мэрарыныя, якія носяць скінію.
- 18
- І падняты быў сьцяг табару Рувімавага па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем ягоным Эліцур, сын Шэдэураў;
- 19
- і над рушэньнем племені сыноў Сымонавых Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
- 20
- і над рушэньнем племені сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў.
- 21
- Потым пайшлі сыны Каатавыя, якія носяць сьвятыню; а скінію ставілі да іхняга прыходу.
- 22
- і падняты быў сьцяг табару сыноў Яфрэмавых па рушэньнях іхніх; і над рушэньнем іхнім Элішама, сын Аміудаў;
- 23
- і над рушэньнем племені сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў:
- 24
- і над рушэньнем племені сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў.
- 25
- Апошні з усіх табараў падняты быў сьцяг табару сыноў Данавых з рушэньнямі іхнімі: і над рушэньнем іхнім Ахіезэр, сын Амішадаеў;
- 26
- і над рушэньнем племені сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
- 27
- і над рушэньнем племені сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў.
- 28
- Вось парадак шэсьця сыноў Ізраілевых па рушэньнях іхніх. І выправіліся яны.
- 29
- І сказаў Майсей Хававу, сыну Рагуілаваму, Мадыяніцяніну, родзічу Майсееваму: мы выпраўляемся ў тую мясьціну, пра якую Гасподзь сказаў: вам аддам яе; ідзі з намі, мы зробім табе дабро, бо Гасподзь добрае мовіў пра Ізраіля.
- 30
- Але ён сказаў яму: не пайду; я пайду ў сваю зямлю і на сваю радзіму.
- 31
- А Майсей сказаў: не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьмяшчаемся мы табарам у пустыні, і будзеш нам вокам;
- 32
- калі пойдзеш з намі, дык дабро, якое Гасподзь зробіць нам, мы зробім табе.
- 33
- І выправіліся яны ад гары Гасподняй на тры дні дарогі, і, каб нагледзець мясьціну, дзе спыніцца.
- 34
- І воблака Гасподняе ахінала іх удзень, калі яны выпраўляліся з табару.
- 35
- Калі падымаўся каўчэг у дарогу, Майсей казаў: паўстань, Госпадзе, і рассыплюцца ворагі Твае, і пабягуць ад аблічча Твайго ненавісьнікі Твае!
- 36
- А калі спыняўся каўчэг, ён казаў: вярніся Госпадзе, да тысячаў і цьмоў Ізраілевых!
|