- 1
- Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх,
- 2
- тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам,
- 3
- і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале аж кожнага, і паставілі гэта перад скініяй.
- 4
- І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
- 5
- вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй.
- 6
- І ўзяў Майсей падводы і валоў і аддаў іх лявітам;
- 7
- дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;
- 8
- і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара;
- 9
- а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя - насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць.
- 10
- І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам.
- 11
- І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыру ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка.
- 12
- У першы дзень прынёс прынашэньне сваё Наасон, сын Амінадаваў, ад племя Юдавага;
- 13
- і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 14
- адно залатое кадзіла ў семдзесят сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 15
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 16
- адзін казёл у ахваяру за грэх,
- 17
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага.
- 18
- На другі дзень прынёс Натанаіл, сын Цураў, правадыр племя Ісахаравага;
- 19
- ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў, адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 20
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 21
- адно цяля, аднаго барана, адно ягня-адналетка, на цэласпаленьне,
- 22
- аднаго казла ў ахвяру за грэх,
- 23
- і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага.
- 24
- На трэці дзень правадыр сыноў Завулонавых Эліяў, сын Хэлонаў;
- 25
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 26
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 27
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 28
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 29
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.
- 30
- На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў;
- 31
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 32
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 33
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 34
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 35
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага.
- 36
- На пяты дзень правадыр сыноў Сымонавых Шалумііл, сын Цурышадаеў;
- 37
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 38
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 39
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 40
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 41
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага.
- 42
- На шосты дзень правадыр сыноў Гадавых Эліясаф, сын Рэгуілаў:
- 43
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 44
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 45
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 46
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 47
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Дэгуілавага.
- 48
- На сёмы дзень правадыр сыноў Яфрэмавых Элішама, сын Амуілаў;
- 49
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 50
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 51
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 52
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 53
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага.
- 54
- На восьмы дзень правадыр сыноў Манасііных Гамалііл, сын Пэдацураў;
- 55
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 56
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 57
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 58
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 59
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пецадуравага.
- 60
- На дзявяты дзень правадыр сыноў Веньямінавых Авідан, сын Гідэонаў;
- 61
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара зь семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 62
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 63
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 64
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 65
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага.
- 66
- На дзясяты дзень правадыр сыноў Данавых Ахіезэр, сын Амішадаеў;
- 67
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 68
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 69
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 70
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 71
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага.
- 72
- На адзінаццаты дзень правадыр сыноў Асіравых Пагііл, сын Ахранаў;
- 73
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 74
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 75
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 76
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 77
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага.
- 78
- На дванаццаты дзень правадыр сыноў Нэфталімавых Ахіра, сын Энанаў;
- 79
- прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,
- 80
- адно залатое кадзіла ў дзесяць сікляў, напоўненае дымленьнем,
- 81
- адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне,
- 82
- адзін казёл у ахвяру за грэх,
- 83
- і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага.
- 84
- Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў;
- 85
- па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў, па сіклі сьвяшчэнным;
- 86
- залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў, па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў;
- 87
- на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў,
- 88
- і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў, шэсьцьдзясят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго.
- 89
- Калі Майсей уваходзіў у скінію сходу, каб гаварыць з Госпадам, чуў голас, які гаварыў яму з даха, які над каўчэгам адкрыцьця паміж двума херувімамі, і ён гаварыў яму.
|