- 1
- Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада.
- 2
- Усе шляхі чалавека чыстыя ў ягоных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы.
- 3
- Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.
- 4
- Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу.
- 5
- Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.
- 6
- Міласэрнасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха.
- 7
- Калі Госпаду падабаюцца шляхі чалавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім.
- 8
- Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю.
- 9
- Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным.
- 10
- У вуснах у цара - слова натхнёнае; вусны яго не павінны грашыць на судзе.
- 11
- Правільныя вагі і вагавыя шалі - ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.
- 12
- Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.
- 13
- Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць.
- 14
- Царскі гнеў - весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго.
- 15
- У ясным позірку цара - жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае - як воблака з позьнім дажджом.
- 16
- Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра.
- 17
- Шлях у праведных - унікаць зла; той ратуе душу сваю, хто зважае на шлях свой.
- 18
- Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню - пыха.
- 19
- Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі.
- 20
- Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны.
- 21
- Мудры сэрцам разумным назавецца, і салодкая мова дадасьць да навукі.
- 22
- Розум таму, хто мае яго, - крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных - дурнота.
- 23
- Сэрца мудрага язык ягоны ўмудрае і памнажае веды ў вуснах ягоных.
- 24
- Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям.
- 25
- Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі, але канец іх - да сьмерці.
- 26
- Працаўнік працуе на сябе, бо панукае яго рот ягоны.
- 27
- Чалавек падступны намышляе благое, і на вуснах у яго нібы агонь палючы.
- 28
- Чалавек хітры сее разлад, а нагаворшчык разлучае сяброў.
- 29
- Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую;
- 30
- прыплюшчвае вочы, каб прыдумаць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства.
- 31
- Вянок славы - сівізна на дарозе праўды.
- 32
- Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.
- 33
- На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада.
|