- 1
- Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.
- 2
- Усякі шлях чалавека просты ў вачах ягоных; а Гасподзь узважвае сэрцы.
- 3
- Справядлівасьць і праўду чыніць - больш даспадобы Госпаду, чым ахвяра.
- 4
- Гонар вачэй і пыха сэрца, сьветачы бязбожнікаў - грэх.
- 5
- Задумы руплівага вядуць да дастатку, а кожны сквапны церпіць нястачу.
- 6
- Набываньне скарбу ілжывым языком - мімалётная марнасьць тых, што шукаюць сьмерці.
- 7
- Гвалт бязбожных абернецца супроць іх, бо яны выракліся праўды.
- 8
- Крывая дарога ў чалавека разбэшчанага; а хто чысты, у таго ўчынкі пабожныя.
- 9
- Лепей жыць у закутку на даху, чым са сварліваю жонкай у прасторным доме.
- 10
- Душа бязбожніка прагне ліхаты: ня знойдзе літасьці ў вачах яго і сябар ягоны.
- 11
- Калі караюць блюзьнера, просты робіцца мудрым; і калі настаўляецца на розум мудры, дык ён набывае веды.
- 12
- Праведнік назірае за домам бязбожніка: як упадаюць бязбожныя ў няшчасьце.
- 13
- Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - і ня будзе пачуты.
- 14
- Дарунак таемны тушыць гнеў, а дарунак запазуху - моцную лютасьць.
- 15
- Чыніць правасудзьдзе - радасьць праведніку і страх тым, хто нясе зло.
- 16
- Чалавек, які зьбіўся з дарогі розуму, спачне ў зборні мёртвых.
- 17
- Хто любіць весялосьць - зьбедніцца; і хто любіць віно і масьці - не разбагацее.
- 18
- Выкупам будзе за праведнага бязбожны, і за пабожнага - хітры.
- 19
- Лепей жыць у зямлі пустэльнай, чым з жонкаю сварліваю і сярдзітаю.
- 20
- Жаданы скарб і масьць - у доме ў мудрага; а неразумны чалавек распускае іх.
- 21
- Хто трымаецца праўды і ласкі, знойдзе жыцьцё, праўду і славу.
- 22
- Мудры ўваходзіць у горад моцных і руйнуе цьвярдыню іхняй надзеі.
- 23
- Хто беражэ вусны свае і язык свой, той асланяе ад бяды душу сваю.
- 24
- Пыхлівы злодзей - блюзьнер імя яму - дзее ў запале пыхі.
- 25
- Прагнасьць гультая заб'е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць;
- 26
- кожны дзень ён моцна прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
- 27
- Ахвяра бязбожных - агіднасьць, асабліва калі з хітрасьцю прыносяць яе.
- 28
- Ілжывы сьведка загіне, а чалавек, які кажа, што ведае, будзе гаварыць заўсёды.
- 29
- Чалавек бязбожны дзёрзкі тварам сваім, а праведны трымае проста шлях свой.
- 30
- Няма мудрасьці і няма розуму і няма вады - насуперак Госпаду.
- 31
- Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога - ад Госпада.
|