- 1
- І гэта выслоўі Саламона, сабраныя мужамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.
- 2
- Слава Божая - пакрываць таямніцаю справу, а славай цароў - дасьледаваць справу.
- 3
- Як неба ў вышыні і зямля ў глыбіні, так сэрца цароў - недасьледвальнае.
- 4
- Аддзялі дамешку ад срэбра, і выйдзе ў срэбніка посуд:
- 5
- адвядзі няправеднага ад цара, і трон ягоны ўмацуецца праўдай.
- 6
- Ганарліва не выстаўляйся перад абліччам цара і на месца вялікіх не станавіся;
- 7
- бо лепей хай скажуць табе: "узыдзі сюды вышэй", чым калі прынізяць цябе перад знакамітым, якога ўбачылі вочы твае.
- 8
- Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?
- 9
- Вядзі цяжбіну зь блізкім тваім, але таямніцы ягонае не адкрывай,
- 10
- каб не папракнуў цябе той, хто чуў гэта, бо тады ганьба твая ад цябе не адстане.
- 11
- Залатыя яблыкі ў срэбным празрыстым посудзе - слова, сказанае прыстойна.
- 12
- Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.
- 13
- Што прахалода ад сьнегу ў жніва, тое верны пасол таму, хто яго пасылае: ён прыносіць душы гаспадара свайго радасьць.
- 14
- Што хмары і вятры без дажджу, тое чалавек, які абяцае гасьцінцы і іх не дае.
- 15
- Цярплівасьць схіляе да літасьці вяльможу, і мяккі язык ломіць костку.
- 16
- Знайшоў ты мёд? еж, колькі трэба табе, каб не аб'есьціся ім і ня выбляваць яго.
- 17
- Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе.
- 18
- Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго.
- 19
- Што гнілы зуб і паралізаваная нага, тое надзея на ненадзейнага чалавека ў нягодзе.
- 20
- Як той, хто здымае зь сябе вопратку ў халодны дзень, і як воцат на рану, так і той, хто сьпявае песьні тужліваму сэрцу.
- 21
- Калі вораг твой галодны, накармі яго хлебам; і калі ён сьмягне, напаі яго вадою:
- 22
- бо, робячы гэта, ты зьбіраеш распаленае вуголле на галаву ягоную, і Гасподзь аддзячыць табе.
- 23
- Паўночны вецер нясе дождж, а патаемная гаворка - незадаволеныя твары.
- 24
- Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
- 25
- Што халодная вада натомленай смагай душы, тое добрая вестка з далёкай краіны.
- 26
- Што ўскаламучаная крыніца і парушаная крыніца, тое праведнік, які падае перад бязбожнікам.
- 27
- Як нядобра есьці многа мёду, так дамагацца славы ня ёсьць слава.
- 28
- Што горад разбураны, без мура, тое чалавек, які не валодае духам сваім.
|