- 1
- Мудрасьць збудавала сабе дом, высекла сем слупоў ягоных,
- 2
- закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;
- 3
- паслала слуг сваіх клікаць з вышыняў горада:
- 4
- "хто неразумны, хай прыйдзе сюды!" А недавумкам сказала:
- 5
- "ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае;
- 6
- адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці".
- 7
- Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка - пляміць сябе.
- 8
- Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;
- 9
- дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды.
- 10
- Пачатак мудрасьці - страх Гасподні, і спазнаньне Сьвятога - розум;
- 11
- бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.
- 12
- Сыне мой! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і пацерпіш.
- 13
- Жанчына бяз розуму - крыклівая, дурніца - ні ў чым не абазнаная,
- 14
- сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях,
- 15
- каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе:
- 16
- "хто дурны, заварочвай сюды!", а неразумным кажа яна:
- 17
- "вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны".
- 18
- Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю.
|