- 1
- Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: "Як птушка ўзьляці на гару вашу"?
- 2
- Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.
- 3
- Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
- 4
- Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь - трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
- 5
- Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.
- 6
- Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер - доля іхняй чары;
- 7
- бо Гасподзь справядлівы, - любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.
|